Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы

19 красавіка 2018 г.

19-04-2018

19 красавіка 2018 г. у г.Кішынёве адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Міністрам замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Рэспублікі Малдова Тудорам Ульянаўскім.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйных сферах, уключаючы перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у галіне сельскай гаспадаркі, дарожнага будаўніцтва, аховы здароўя, а таксама пытанні гуманітарнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

Акрамя таго, дасягнута дамоўленасць працягнуць цеснае ўзаемадзеянне дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы