23-04-2019
23 красавіка 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас правёў сустрэчу з новым Пастаянным прадстаўніком Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі Аляксандрай Салаўёвай.
Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства павіншаваў А.Салаўёву з прызначэннем і прыбыццём у Мінск, пажадаў ёй плённай працы ў нашай краіне.
Суразмоўцы абмеркавалi тэматыку далейшага ўзаемадзеяння Беларусі і ПРААН ва ўмовах рэформы сiстэмы развiцця ААН. Падчас размовы былi закрануты пытанні сумеснага выканання праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі, у тым ліку накіраваных на ажыццяўленне мэт устойлівага развіцця і падтрымку тэрыторый, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Да даведкі: Праграма развіцця ААН з’яўляецца адным з галоўных партнёраў Беларусі па ажыццяўленнi праектаў міжнароднай дапамогі. Беларусь узаемадзейнiчае з ПРААН з 1992 года, калі ў Мінску было адкрыта прадстаўніцтва Арганізацыі. Сёння партфель ПРААН у Беларусі налічвае 13 праектаў з агульным бюджэтам 40,2 млн. долараў ЗША.