19-11-2018
16-17 лістапада 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў наведаў з рабочым візітам Калумбію.
Падчас візіту асноўная ўвага была ўдзелена развіццю двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. На сустрэчах з прадстаўнікамі буйнога калумбійскага бізнэсу абмеркаваны перспектывы наладжвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне сельскагаспадарчага развіцця Калумбіі, паставак прадуктаў нафтахіміі, сумеснай вытворчасці тытунёвых вырабаў, выкарыстання беларускага вопыту і патэнцыялу ў сферы інфармацыйных тэхналогій пры рэалізацыі адпаведных беларуска-калумбійскіх праектаў.
У рамках афіцыйных мерапрыемстваў адбылося падпісанне на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Калумбія аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых (афіцыйных) пашпартах.