31-05-2018
31 мая 2018 г. падчас візіту намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі ў Каралеўства Іспанія адбыўся чацвёрты раўнд беларуска-іспанскіх палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў.
Іспанскую дэлегацыю ўзначаліў Дзяржаўны сакратар па справах Еўропы Міністэрства замежных спраў і супрацоўніцтва Хорхе Таледа Альбін’яна.
Падчас кансультацый бакі абмеркавалі пытанні палітычнага, гандлёва-эканамічнага, культурнага, гуманітарнага ўзаемадзеяння, развіццё дагаворна-прававой базы, узаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый, актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня.
У адпаведнасці з праграмай візіту А.Краўчанка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця офіса Пасольства Беларусі ў Іспаніі. Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў дзяржаўных органаў Іспаніі, паслоў і дыпламатаў замежных дзяржаў, прадстаўнікоў беларускай дыяспары і іспанскай грамадскасці.
У рамках ўрачыстай цырымоніі адзін з грамадзян Іспаніі атрымаў першую візу, выдадзеную беларускім Пасольствам ў Мадрыдзе.
русская версия English version