13-03-2018
12 cакавіка 2018 г. у г.Бруселі намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка ўзяў удзел у штогадовай сустрэчы старэйшых службовых асоб ініцыятывы ЕС “Усходняе партнёрства” (УП).
Глава беларускай дэлегацыі выступіў у якасці аднаго з асноўных дакладчыкаў на плянарнай сесіі, прысвечанай удасканальванню дзейнасці “Усходняга партнёрства” з улікам вынікаў саміта УП 2017 года.
У ходзе плянарнай сесіі мерапрыемства і тэматычных дыскусій А.Краўчанка прадставіў падыходы Рэспублікі Беларусь да павышэння эфектыўнасці інстытуцыянальнай структуры УП. У прыватнасці, у сваім выступленні беларускі прадстаўнік зрабіў акцэнт на неабходнасці ўзмацніць практычную аддачу ад ініцыятывы і арыентаваць яе на канкрэтныя праекты ў такіх галінах, як транспарт, энергаэфектыўнасць, развіццё інфармацыйных тэхналогій. А.Краўчанка заклікаў працягнуць выкарыстоўваць УП у якасці пляцоўцы для раўнапраўнага дыялога паміж ЕС і краінамі-партнёрамі ў мэтах умацавання ўзаемнага даверу і бяспекі ў рэгіёне. Намеснік Міністра замежных спраў Беларусі пацвердзіў зацікаўленасць і гатоўнасць нашай краіны да перамоваў аб новым базавым пагадненні з Еўрапейскім саюзам.
У рамках мерапрыемства беларускі прадстаўнік сустрэўся з дыректарам Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў па Расіі, Усходняму партнёрству, Цэнтральнай Азіі і АБСЕ Люкам Дэвінем і намеснікам кіраўніка Генеральнага дырэктарата Еўракамісіі па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовам аб пашырэнні ЕС Катарынай Матэрнавай. А.Краўчанка таксама ўзяў удзел у кансультацыях кіраўнікоў дэлегацый шасці краін-партнёраў УП з пасламі па асобым даручэнням шэрага краін ЕС.