20-03-2019
20 сакавіка 2019 г. у Міністэрстве замежных спраў Грузіі адбылася сустрэча Першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Еўдачэнка з намеснікам Міністра замежных спраў Грузіі Аляксандрам Хвтісіашвілі.
Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў беларуска-грузінскага супрацоўніцтва, падвялі вынікі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння ў 2018 годзе і разгледзелі перспектыўныя праекты, рэалізацыя якіх намечана на гэты год.
Беларускі і грузінскі дыпламаты падкрэслілі ўзаемны інтарэс да працягу рэгулярных кантактаў па лініі знешнепалітычных ведамстваў, якія актыўна падтрымліваюцца ў апошнія гады.
Падчас перамоў разгледжаны графік ўзаемных візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях, прааналізавана выкананне дамоўленасцей па выніках папярэдніх сустрэч.
Суразмоўцы закранулі пытанні супрацоўніцтва дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый, у тым ліку ў кантэксце ўзаемнай падтрымкі ў іх выбарныя органы.