Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Еўдачэнкі з намеснікам Міністра замежных спраў Грузіі

20 сакавіка 2019 г.

20-03-2019

20 сакавіка 2019 г. у Міністэрстве замежных спраў Грузіі адбылася сустрэча Першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Еўдачэнка з намеснікам Міністра замежных спраў Грузіі Аляксандрам Хвтісіашвілі.

Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў беларуска-грузінскага супрацоўніцтва, падвялі вынікі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння ў 2018 годзе і разгледзелі перспектыўныя праекты, рэалізацыя якіх намечана на гэты год.

Беларускі і грузінскі дыпламаты падкрэслілі ўзаемны інтарэс да працягу рэгулярных кантактаў па лініі знешнепалітычных ведамстваў, якія актыўна падтрымліваюцца ў апошнія гады.

Падчас перамоў разгледжаны графік ўзаемных візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях, прааналізавана выкананне дамоўленасцей па выніках папярэдніх сустрэч.

Суразмоўцы закранулі пытанні супрацоўніцтва дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый, у тым ліку ў кантэксце ўзаемнай падтрымкі ў іх выбарныя органы.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы