23-01-2018
У штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку распачалася першая рэгулярная сесія выканаўчай рады Праграмы развіцця ААН / Фонду ААН у галіне народанасельніцтва / Упраўлення ААН па абслугоўванні праектаў (ПРААН / ЮНФПА / ЮНОПС).
Намеснік пастаяннага прадстаўніка І.Вялічка падзякавала камандзе ПРААН за празрысты характар узаемадзеяння з дзяржавамі-членамі.
У сваім выступленні беларускі дыпламат пазначыла асаблівую зацікаўленасць Беларусі ў рэалізацыі ПРААН згаданай ў другім дакладзе Генеральнага сакратара па рэарганізацыі сістэмы развіцця мэты па наданні новага імпульсу падтрымцы, якая аказваецца краінам з сярэднім узроўнем даходу.
Намеснік кіраўніка беларускай місіі адзначыла, што наданню новага імпульсу ўзаемадзеянню з краінамі з сярэднім узроўнем даходу паслужыць, у тым ліку, дыверсіфікацыя крыніц фінансавання і змяненне трэнду па зніжэнні асноўных рэсурсаў.
Напрыканцы свайго выступлення І.Вялічка прыцягнула ўвагу прадстаўнікоў органаў аператыўнай дзейнасці і дзяржаў-членаў да першага ў сваім родзе рэгіянальнага форуму нацыянальных каардынатараў па дасягненню мэт устойлівага развіцця, які будзе праведзены ў Мінску 21-22 лютага 2018 г.