22-02-2018
22 лютага 2018 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з намеснікам Генеральнага дырэктара Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, Рэгіянальным прадстаўніком Арганізацыі па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Уладзімірам Рахманіным.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі рэалізацыю падпісанай у верасні 2017 года Рамачнай праграмы супрацоўніцтва Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН для Рэспублікі Беларусь на 2017-2020 гг., падкрэслілі важнасць далейшай актывізацыі ўзаемадзеяння, у тым ліку ў рамках рэгіянальных праграм супрацоўніцтва.
У гэтым кантэксце адзначана, што рэгіянальным аддзяленнем Арганізацыі для Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў студзені 2018 года быў адобраны праект “Умацаванне рэгіянальнай гатоўнасці, прафілактыкі і барацьбы з надулярным дэрматытам ў Беларусі, Малдове і Украіне”.
У рамках візіту ў Беларусь намеснік Генеральнага дырэктара Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН прыняў удзел у арганізаваным МЗС Беларусі пры падтрымцы ААН Форуме нацыянальных каардынатараў па мэтах устойлівага развіцця, а таксама сустрэўся з кіраўніцтвам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Міністэрства лясной гаспадаркі.