19-01-2018
18 студзеня 2018 г. адбылася традыцыйная штогадовая сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з ганаровымі консуламі замежных дзяржаў, акрэдытаванымі ў Рэспубліцы Беларусь.
Падчас сустрэчы ганаровыя консулы былі праінфармаваны аб выніках знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, развіцця ў 2017 годзе шматпрофільнага супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі.
Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця ўзаемадзеяння ў 2018 годзе, а таксама прадметна разгледзелі практычныя пытанні штодзённай дзейнасці ганаровага консульскага корпуса.
Да даведкі: Ганаровы консул — гэта асоба, якая не знаходзіцца на дзяржаўнай службе, якой Міністэрства замежных спраў адпаведнай краіны па ўзгадненні з дзяржавай знаходжання даручае выкананне асобных консульскіх функцый на тэрыторыі гэтай дзяржавы.
У Рэспубліцы Беларусь у цяперашні час акрэдытаваны 31 ганаровы консул, якія прадстаўляюць 30 замежных дзяржаў.