Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з ганаровымі консуламі замежных дзяржаў

19 студзеня 2018 г.

19-01-2018

18 студзеня 2018 г. адбылася традыцыйная штогадовая сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з ганаровымі консуламі замежных дзяржаў, акрэдытаванымі ў Рэспубліцы Беларусь.

Падчас сустрэчы ганаровыя консулы былі праінфармаваны аб выніках знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, развіцця ў 2017 годзе шматпрофільнага супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі.

Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця ўзаемадзеяння ў 2018 годзе, а таксама прадметна разгледзелі практычныя пытанні штодзённай дзейнасці ганаровага консульскага корпуса.

Да даведкі: Ганаровы консул — гэта асоба, якая не знаходзіцца на дзяржаўнай службе, якой Міністэрства замежных спраў адпаведнай краіны па ўзгадненні з дзяржавай знаходжання даручае выкананне асобных консульскіх функцый на тэрыторыі гэтай дзяржавы. 

У Рэспубліцы Беларусь у цяперашні час акрэдытаваны 31 ганаровы консул, якія прадстаўляюць 30 замежных дзяржаў.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы