23-05-2018
22 мая 2018 г. у Міністэрстве замежных спраў Ізраіля адбылося шостае пасяджэнне Сумеснага Беларуска-Ізраільскага камітэта па гандлёваму і эканамічнаму супрацоўніцтву.
Падчас мерапрыемства бакі абмеркавалі пытанні гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ізраілем, а таксама закранулі тэму ўзаемадзеяння дзвюх краін у вобласці турызму.
Па выніках перамоў быў падпісаны пратакол пасяджэння, у якім бакі зафіксавалі пэўныя дамоўленасці па тэмах яго парадку дня.
У мерапрыемстве ўзяў удзел намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас, які таксама з’яўляецца намеснікам старшыні беларускай часткі Сумеснага камітэта.