Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў 6-м пасяджэнні Сумеснага Беларуска-Ізраільскага камітэта па гандлёваму і эканамічнаму супрацоўніцтву

23 мая 2018 г.

23-05-2018

22 мая 2018 г. у Міністэрстве замежных спраў Ізраіля адбылося шостае пасяджэнне Сумеснага Беларуска-Ізраільскага камітэта па гандлёваму і эканамічнаму супрацоўніцтву.

Падчас мерапрыемства бакі абмеркавалі пытанні гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ізраілем, а таксама закранулі тэму ўзаемадзеяння дзвюх краін у вобласці турызму.

Па выніках перамоў быў падпісаны пратакол пасяджэння, у якім бакі зафіксавалі пэўныя дамоўленасці па тэмах яго парадку дня.

У мерапрыемстве ўзяў удзел намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас, які таксама з’яўляецца намеснікам старшыні беларускай часткі Сумеснага камітэта.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы