11 верасня 2020 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з новым прадстаўніком Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі Таняй Радачай.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства павіншаваў Т.Радачай з прызначэннем і прыбыццем у Мінск і пажадаў ёй плённай працы ў Беларусі.
Суразмоўцы абмеркавалі тэматыку далейшага ўзаемадзеяння Беларусі і ЮНІСЕФ у рамках чарговай краінавай праграмы фонду для Беларусі на 2021-2025 гг.
Да даведкі: краінавая праграма была зацверджана Выканаўчым саветам ЮНІСЕФ 10 верасня 2020 г. у г.Нью-Ёрку. Асноўнымі яе задачамі з'яўляюцца ахова дзяцей ад гвалту, стварэнне бяспечнага і здаровага асяроддзя для іх развіцця, у тым ліку ў кіберпрасторы, развіццё сістэмы аднаўленчага правасуддзя для непаўналетніх
Бакі таксама абмеркавалі ўзаемадзеянне з ЮНІСЕФ у рамках садзейнічання Беларусі па пераадоленню каронавіруснай пандэміі.
Падчас сустрэчы У.Макей праінфармаваў Т.Радачай аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне.