Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з прадстаўніком Дзіцячага фонду ААН у Беларусі

11 верасня 2020 г.

 

11 верасня 2020 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з новым прадстаўніком Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі Таняй Радачай.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства павіншаваў Т.Радачай з прызначэннем і прыбыццем у Мінск і пажадаў ёй плённай працы ў Беларусі.

Суразмоўцы абмеркавалі тэматыку далейшага ўзаемадзеяння Беларусі і ЮНІСЕФ у рамках чарговай краінавай праграмы фонду для Беларусі на 2021-2025 гг.

Да даведкі: краінавая праграма была зацверджана Выканаўчым саветам ЮНІСЕФ 10 верасня 2020 г. у г.Нью-Ёрку. Асноўнымі яе задачамі з'яўляюцца ахова дзяцей ад гвалту, стварэнне бяспечнага і здаровага асяроддзя для іх развіцця, у тым ліку ў кіберпрасторы, развіццё сістэмы аднаўленчага правасуддзя для непаўналетніх

Бакі таксама абмеркавалі ўзаемадзеянне з ЮНІСЕФ у рамках садзейнічання Беларусі па пераадоленню каронавіруснай пандэміі.

Падчас сустрэчы У.Макей праінфармаваў Т.Радачай аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы