06-02-2018
5 лютага 2017 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі (ЛНДР) у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Сівіенгпхет Пхетворасак уручыў дырэктару Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Валерыю Садоху медаль Дружбы ЛНДР.
В.Садоха, які ў 2011 — 2016 гг. прадстаўляў інтарэсы Беларусі ў Лаосе ў якасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла па сумяшчальніцтве, быў удастоены гэтай узнагароды за істотны асабісты ўклад ва ўмацаванне беларуска-лаоскіх адносін.
Падчас сустрэчы з Паслом Лаоса В.Садоха адзначыў актывізацыю двухбаковых кантактаў на вышэйшым і высокім узроўні ў апошнія гады.
С.Пхетворасак, у сваю чаргу, выказаў перакананасць у тым, што гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Лаосам мае патэнцыял для развіцця.
У рамках сустрэчы ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу і кан'юнктуры цэн былі абмеркаваны перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах. Лаоскаму боку быў прадстаўлены экспартны патэнцыял Беларусі і комплекс паслуг і магчымасцей Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн па аказанні садзейнічання кампаніям у развіцці знешнеэканамічнай дзейнасці.