06-12-2019
6 снежня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з намеснікам генеральнага сакратара ААН, выканаўчым дырэктарам Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) Наталіяй Канем, якая знаходзіцца ў Мінску з афіцыйным візітам.
Візіт кіраўніка фонду ў Беларусь адбываецца ў першыню.
Суразмоўцы абмеркавалі актуальныя кірункi ўзаемадзеяння Беларусі з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва.
У якасці прыярытэтаў будучай краінавай праграмы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЮНФПА на 2021-2025 гг., а таксама праектнага ўзаемадзеяння па дасягненні Беларуссю мэт устойлівага развіцця яны адзначылі стварэнне асяроддзя для актыўнага даўгалецця, падтрымку людзей з інваліднасцю, паляпшэнне становішча жанчын, рэпрадуктыўнае здароўе, выкарыстанне звестак аб перапісе насельніцтва 2019 года для распрацоўкі эфектыўнай стратэгіі ў галіне дэмаграфіі і ўстойлівага развіцця.
А.Дапкюнас і Н.Канем дамовіліся аб далейшай падтрымцы намаганняў Беларусі па гэтых напрамках з боку сістэмы ААН.
Падчас візіту, які працягнецца 9 снежня 2019 г., плануюцца двухбаковыя сустрэчы Наталлі Канем з Намеснікам Прэм’ер-міністра Ігарам Петрышэнкам, а таксама кіраўнікамі профільных міністэрстваў і ведамстваў.
Праграма візіту таксама прадугледжвае візіт Н.Канем у РНПЦ “Маці і дзіця”, удзел у дыскусіі па выніках праектнай дзейнасці ЮНФПА ў Беларусі і перспектыўных праектах фонду ў Беларусі, сустрэчы з прадстаўнікамі ІТ-галіны.