12-09-2019
12 верасня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Алемайеху Тэгену Аргаў з нагоды ўручэння ім копій даверчых лістоў.
Падчас размовы быў абмеркаваны шэраг пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і іншых галінах. Беларускі і эфіопскі дыпламаты пагадзіліся з неабходнасцю мэтанакіраваных дадатковых захадаў па павялічэнні ўзаемнага таваразвароту паміж дзвюма краінамі.
Суразмоўцы падкрэслiлi мэтазгоднасць актывізацыі ўзаемадзеяння ў галіне адукацыi, а таксама спрыяння больш інтэнсіўнаму абмену вiзiтамi дэлегацый дзяржаўных установаў і наўпроставым кантактам паміж дзелавымі коламі Беларусі і Эфіопіі.
Намеснік Міністра замежных спраў Беларусі згадаў важнасць хутчэйшай падрыхтоўкі да падпісання шэрага двухбаковых пагадненняў, у тым ліку аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, падаткаабкладання, па візавых пытаннях і аб стварэнні сумеснага камітэту аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.