15-02-2018
14 лютага 2018 г. у г.Абу-Дабі адбыўся трэці раўнд палітычных кансультацый паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва ААЭ.
Беларускі бок на кансультацыях узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, эмірацкі — намеснік Міністра замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва па правах чалавека і міжнароднаму праву Ахмед Абдул Рахман аль-Джарман.
Падчас кансультацый бакі разгледзелі ўвесь комплекс пытанняў двухбаковага парадку дня. Асаблівая ўвага нададзена далейшаму развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, актывізацыі абмену візітамі, а таксама пашырэнню дагаворна-прававой базы ўзаемадзеяння. Адзначаны высокі ўзровень даверу паміж Беларуссю і ААЭ і плённае ўзаемадзеянне на міжнароднай арэне, у прыватнасці па праваабарончай тэматыцы.
А.Дапкюнас і А.аль-Джарман абмяняліся думкамі аб развіцці сітуацыі ў рэгіёне Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, разгледзелі шляхі вырашэння рэгіянальных і міжнародных канфліктаў, а таксама абмеркавалі асноўныя тэндэнцыі развіцця двухбаковых і шматбаковых адносін на постсавецкай прасторы.