18-10-2018
18 кастрычніка 2018 г. у г.Бішкеке Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Еўдачэнка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі спецыяльнага гашэння паштовай маркі “25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кыргызскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь”.
У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Андрэй Страчко, Статс-сакратар МЗС Кыргызскай Рэспублікі Айбек Амакееў, прадстаўнікі дзяржаўных органаў Кыргызстана, грамадскіх аб'яднанняў беларусаў «Світанак», «Крыніца», «Выпускнікі беларускіх ВНУ».
У сваім выступленні на цырымоніі А.Еўдачэнка падкрэсліў традыцыйна дружалюбны характар адносін паміж Беларуссю і Кыргызстанам, народамі дзвюх краін, а таксама акцэнтаваў канструктыўнае двухбаковае супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай сферах і па лініі паглыблення інтэграцыйных сувязей у рамках ЕАЭС.