Памер шрыфта:

Аб удзеле Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Еўдачэнкі ва ўрачыстай цырымоніі спецыяльнага гашэння юбілейнай паштовай маркі

18 кастрычніка 2018 г.

18-10-2018

18 кастрычніка 2018 г. у г.Бішкеке Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Еўдачэнка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі спецыяльнага гашэння паштовай маркі “25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кыргызскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь”.

У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Андрэй Страчко, Статс-сакратар МЗС Кыргызскай Рэспублікі Айбек Амакееў, прадстаўнікі дзяржаўных органаў Кыргызстана, грамадскіх аб'яднанняў беларусаў «Світанак», «Крыніца», «Выпускнікі беларускіх ВНУ».

У сваім выступленні на цырымоніі А.Еўдачэнка падкрэсліў традыцыйна дружалюбны характар адносін паміж Беларуссю і Кыргызстанам, народамі дзвюх краін, а таксама акцэнтаваў канструктыўнае двухбаковае супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай сферах і па лініі паглыблення інтэграцыйных сувязей у рамках ЕАЭС.

 русская версия  English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы