05-08-2019
5 жніўня 2019 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эйнарсам Семанісам з нагоды ўручэння ім копій даверчых лістоў.
У ходзе сустрэчы бакі разгледзелі актуальныя пытанні беларуска-латвійскага супрацоўніцтва, узаемадзеяння Беларусі і Латвіі ў рэгіёне, у тым ліку ў рамках міжнародных арганізацый.
Беларускі і латвійскі дыпламаты абмеркавалі вынікі нядаўняга візіту Міністра замежных спраў Латвіі Э.Рынкевічса ў Беларусь, акцэнтаваўшы ўвагу на неабходнасці выканання дасягнутых падчас візіту дамоўленасцей. А.Краўчанка пажадаў Э.Семанісу цікавай работы ў нашай краіне.