Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі з Паслом Латвіі

05 жніўня 2019 г.

05-08-2019

5 жніўня 2019 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эйнарсам Семанісам з нагоды ўручэння ім копій даверчых лістоў.

У ходзе сустрэчы бакі разгледзелі актуальныя пытанні беларуска-латвійскага супрацоўніцтва, узаемадзеяння Беларусі і Латвіі ў рэгіёне, у тым ліку ў рамках міжнародных арганізацый.

Беларускі і латвійскі дыпламаты абмеркавалі вынікі нядаўняга візіту Міністра замежных спраў Латвіі Э.Рынкевічса ў Беларусь, акцэнтаваўшы ўвагу на неабходнасці выканання дасягнутых падчас візіту дамоўленасцей.

А.Краўчанка пажадаў Э.Семанісу цікавай работы ў нашай краіне.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы