17-05-2019
16-17 мая 2019 г. у Душанбэ беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Андрэем Дапкюнасам узяла ўдзел у арганізаванай урадам Таджыкістана ў супрацоўніцтве з ААН, ЕС і АБСЕ канферэнцыі высокага ўзроўню «Міжнароднае і рэгіянальнае супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і яго фінансаваннем за кошт незаконнага абароту наркотыкаў і арганізаваный злачыннасці”.
У сваім выступленні А.Дапкюнас праінфармаваў аб намаганнях Беларусі ў галіне супрацьдзеяння фінансаванню тэрарызма, падкрэсліў неабходнасць пашырэння рэгіянальнага супрацоўніцтва ў мэтах узмацнення глабальнай антытэрарыстычнай кааліцыі.
Асаблівы акцэнт быў зроблены на важнасці выкарыстання новых і найноўшых тэхналогій для больш эфектыўнага рэагавання на рызыкі і пагрозы сучасных праяваў тэрарызму. У гэтай сувязі намеснік Міністра прыцягнуў увагу да міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню, якую Беларусь арганізуе сумесна з ААН у Мінску ў верасні 2019 года.
У paмкax канферэнцыі адбыліся сустрэчы А.Дапкюнаса з Міністрам замежных спраў Таджыкістана Сiраджыдзiнам Мухрыдзiнам, намеснікам Генеральнага сакратара ААН па барацьбе з тэрарызмам Уладзiмiрам Варанковым і намеснікам Генеральнага сакратара па агульнай палiтыцы бяспекi i абароны Еўрапейскага саюза i рэагаваннi на крызiсныя сiтуацыi Еўрапейскай службы знешнiх дзеянняў Пэдра Серранам.
На сустрэчы з Мiнiстрам замежных спраў Таджыкiстана А.Дапкюнас адзначыў высокi ўзровень арганiзацыi душанбiнскай канферэнцыi i прадстаўнiчае кола яе ўдзельнiкаў. Таджыкскi i беларускi дыпламаты абмеркавалi шляхi далейшага ўдасканалення ўзаемадзеяння дзвюх краiн па спрыяннi больш эфектыўнаму шматбаковаму мiжнароднаму супрацоўнiцтву ў процiдзеяннi глабальнай тэрарыстычнай пагрозе. С.Мухрыдзiн i А.Дапкюнас абмеркавалi ход падрыхтоўкi афiцыйнага вiзiту ў Беларусь Прэзiдэнта Таджыкiстана.
Намеснiк кiраўнiка МЗС Беларусi i кiраўнiк контртэрарыстычнага ўпраўлення Сакратарыята ААН падкрэслiлi важнасць умацавання каардынацыi нацыянальных намаганняў дзяржаў-членаў ААН у барацьбе з тэрарызмам. У якасцi практычнай меры па спрыяннi такой каардынацыi суразмоўцы абмеркавалi магчымасцi падрыхтоўкi спiсу нацыянальных каардынатараў дзяржаў-членаў ААН па барацьбе з тэрарызмам.
На сустрэчы з намеснікам Генеральнага сакратара па агульнай палiтыцы бяспекi i абароны Еўрапейскага саюза i рэагаваннi на крызiсныя сiтуацыi Еўрапейскай службы знешнiх дзеянней намеснiк Мiнiстра падкрэслiў вялiкую ролю ЕС i еўрапейскiх краiн у распрацоўцы эфектыўнай калектыўнай мiжнароднай стратэгii па барацьбе з тэрарызмам i запрасiў прадстаўнiкоў адпаведных структур ЕС да актыўнага ўдзелу ў мiнскай антытэрарыстычнай мiжнароднай канферэнцыi 2019 года.