15-04-2019
15 красавіка 2019 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Ігара Назарука з Прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам.
Фота прэс-службы Урада Арменіі
Падчас гутаркі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, узаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў. Адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях рэгіянальнай бяспекі.
Асаблівая ўвага была нададзена стану і перспектывам пашырэння беларуска-армянскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферах прамысловай кааперацыі, транспарту і сельскай гаспадаркі, высокіх тэхналогій, падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў.
Акрамя таго, дэталёва разгледжаны пытанні гуманітарнага супрацоўніцтва, уключаючы правядзенне Дзён культуры Беларусі ў Арменіі ў маі 2019 года.