Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб сустрэчы Пасла Беларусi І.Назарука з Прэм'ер-міністрам Арменіі

15-04-2019

15 красавіка 2019 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Ігара Назарука з Прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам.

Фота прэс-службы Урада Арменіі

Падчас гутаркі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, узаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў. Адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях рэгіянальнай бяспекі.

Асаблівая ўвага была нададзена стану і перспектывам пашырэння беларуска-армянскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферах прамысловай кааперацыі, транспарту і сельскай гаспадаркі, высокіх тэхналогій, падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў.

Акрамя таго, дэталёва разгледжаны пытанні гуманітарнага супрацоўніцтва, уключаючы правядзенне Дзён культуры Беларусі ў Арменіі ў маі 2019 года.