08-12-2017
8 снежня 2017 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія і Чарнагорыі па сумяшчальніцтву Валерый Брылёў уручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Чарнагорыі Філіпу Вуянавічу.
Падчас размовы пасля цырымоніі ўручэння бакамі закрануты пытанні стану і перспектыў беларуска-чарнагорскіх адносін у палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай галінах, выказана гатоўнасць да далейшага развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння.
В.Брылёў падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў развіцці ўзаемакарыснага супрацоўніцтва з Чарнагорыяй па ўсіх напрамках, у першую чаргу, у актывізацыі дзелавых кантактаў, міжрэгіянальных сувязей і пашырэнні дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.
русская версия English version