Памер шрыфта:

Аб уручэнні Паслом Беларусі В.Брылёвым даверчых грамат Прэзідэнту Чарнагорыі

08 снежня 2017 г.

08-12-2017

8 снежня 2017 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі  Беларусь у Рэспубліцы Сербія і Чарнагорыі  па сумяшчальніцтву Валерый Брылёў уручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Чарнагорыі Філіпу Вуянавічу.

Падчас размовы пасля цырымоніі ўручэння бакамі закрануты пытанні стану і перспектыў беларуска-чарнагорскіх адносін у палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай галінах, выказана гатоўнасць да далейшага развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння.

В.Брылёў падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў развіцці  ўзаемакарыснага супрацоўніцтва з Чарнагорыяй  па ўсіх напрамках, у першую чаргу,  у актывізацыі  дзелавых  кантактаў, міжрэгіянальных сувязей і пашырэнні дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы