Мытна-тарыфнае рэгуляванне ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нормамі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).
Элементамі мытна-тарыфнага рэгулявання з’яўляюцца:
— Адзіная таварная наменклатура знешнеэканамічнай дзейнасці ЕАЭС;
— Адзіны мытны тарыф ЕАЭС;
— Адзіныя правілы вызначэння краіны паходжання.
У Еўразійскім эканамічным саюзе на мытнай тэрыторыі дзяржаў-членаў ЕАЭС прымяняюцца адзіныя меры мытна-тарыфнага рэгулявання.
Паўнамоцтвы па прыняцці рашэнняў у сферы мытна-тарыфнага рэгулявання ў адпаведнасці з Дагаворам аб Еўразійскай эканамічнай камісіі перададзены наднацыянальнаму органу – Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). Рашэнні ЕЭК уваходзяць у дагаворна-прававую базу ЕАЭС і падлягаюць непасрэднаму прымяненню на тэрыторыях дзяржаў-членаў ЕАЭС.
Рашэнні ЕЭК і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета публікуюцца на афіцыйным інтэрнет-сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі – афіцыйнай крыніцы апублікавання рашэнняў і матэрыялаў органаў Еўразійскага эканамічнага саюза.
Больш дэталёва азнаёміцца з пытаннямі мытна-тарыфнага рэгулявання можна на сайце ЕЭК у адпаведным раздзеле.