26 красавіка 2024 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Франкліна Рамірэса Араку.
Падчас сустрэчы прадметна абмеркаваны бягучы стан беларуска-венесуэльскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, перспектывы далейшага развіцця дагаворна-прававой базы адносін, а таксама пытанні арганізацыі і правядзення шэрага сумесных мерапрыемстваў двухбаковага характару.
Бакі таксама закранулі супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый, тэму незаконных абмежавальных мер, якія ўводзяцца групай заходніх краін, і рэгіянальныя пытанні.