15 красавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі па запуску міжнароднага праекта «Маладзёжная сталіца СНД», падчас якой перад Палацам творчасці моладзі ў Ташкенце быў адкрыты манумент «Ташкент — маладзёжная сталіца СНД 2024».