Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Я.Шэстакова ў цырымоніі гашэння беларуска-сірыйскай паштовай маркі

27 лістапада 2023 г.

 

27 лістапада 2023 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі гашэння юбілейнай маркі з нагоды 30-годдзя ўсталявання беларуска-сірыйскіх дыпламатычных адносін. 

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сірыйскай Арабскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Махамад аль-Умрани, першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Павел Ткач. 

У сваім выступленні на цырымоніі Я.Шэстакоў падкрэсліў традыцыйна дружалюбны характар адносін паміж Беларуссю і Сірыяй, адзначыў дасягнутыя за апошнія тры дзесяцігоддзі вынікі сумеснай работы ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай абласцях, а таксама звярнуў асаблівую ўвагу на ўзаемадзеянне ў гуманітарнай сферы.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы