Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Калініна з Віцэ-прэм'ерам, Міністрам сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Малдовы

30 красавіка 2024 г.

 

29 красавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Калінін сустрэўся з Віцэ-прэм'ерам, Міністрам сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Малдовы, сустаршынёй Міжурадавай Беларуска-Малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Уладзімірам Болям.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні пашырэння ўзаемнага гандлю, умацавання супрацоўніцтва ў галіне аграпрамысловага комплексу, арганізацыі нацыянальнай экспазіцыі Малдовы ў рамках 34-й міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра-2024".

Бакі абмеркавалі перспектывы правядзення ў г.Кішынёве ў другой палове 2024 года 20-га пасяджэння Міжурадавай Беларуска-Малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы