Памер шрыфта:

Аб тэлефоннай размове Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Міністрам замежных спраў Арменіі

24 лістапада 2023 г.

 

24 лістапада 2023 г. адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Арменія Араратам Мірзаянам.

С.Алейнік прадметна праінфармаваў армянскага калегу аб выніках мерапрыемстваў, што прайшлі ў г.Мінску па лініі Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы, і прынятых Саветам калектыўнай бяспекі рашэннях.

Міністры абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне, актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня. Дамовіліся і ў далейшым падтрымліваць узаемадзеянне як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы