Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка ў тыдні высокага ўзроўню 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН

23 верасня 2023 г.

 

22 верасня 2023 г. у рамках работы на 78-й сесіі ГА ААН Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік працягнуў серыю двухбаковых сустрэч з калегамі з афрыканскіх краін. 

Прайшлі перагаворы з Міністрам замежных спраў Зімбабвэ Фрэдэрыкам Шавай, Міністрам замежных сувязяў і супрацоўніцтва Экватарыяльнай Гвінеі Сімяонам Ойоно Эсон Ангуе, Міністрам замежных спраў Алжыра Ахмедам Атафам, Міністрам замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя Юсуфам Майтама Туггарам. Асноўнымі тэмамі перагавораў былі харчовая бяспека, інтэнсіфікацыя гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, кааперацыйныя праекты, супрацоўніцтва ў сферах сельскай гаспадаркі, адукацыі і аховы здароўя. Прадметна абмеркаваны крокі па актывізацыі работы інструментаў двухбаковага супрацоўніцтва (гандлёва-эканамічных камісій) і перспектывы абмену візітамі на розных узроўнях.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Нігерыі выказаў асаблівую цікавасць да беларускага вопыту развіцця сельскай гаспадаркі і машынабудавання і падкрэсліў, што забеспячэнне харчовай бяспекі з'яўляецца найважнейшым прыярытэтам прэзідэнта і ўрада краіны.

З Зімбабвэ і Экватарыяльнай Гвінеяй канчаткова ўзгоднены даты і фармат правядзення адпаведных пасяджэнняў міжурадавых камісій па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў г.Мінску. Асаблівая ўвага нададзена выкананню дамоўленасцяў, дасягнутых раней на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

З Міністрам замежных спраў Алжыра дадаткова было ўзнята пытанне аб сертыфікацыі беларускай малочнай прадукцыі на алжырскім рынку.

Адбыліся перагаворы С.Алейніка з Міністрам замежных спраў Бразіліі Маўра Луісам Іекерам Віейрай. Абмеркаваны блокі двухбаковых, шматбаковых і рэгіянальных пытанняў. Сур'ёзная ўвага нададзена ўрэгуляванню ўкраінскага крызісу. Бакі канстатавалі супадзенне падыходаў і поглядаў на працэсы, якія адбываюцца, і неабходнасць максімальна хутчэйшага пошуку мірнага спосабу ўрэгулявання канфлікту. Бразільскі калега падрабязна праінфармаваў аб міратворчых ініцыятывах і намаганнях кіраўніцтва Бразіліі. С.Алейнік у сваю чаргу падзяліўся бачаннем сітуацыі ва Украіне з суседняй Беларусі.

У двухбаковай плоскасці дасягнута дамоўленасць аб працягу кантактаў і паглыбленай прапрацоўцы шэрагу ініцыятыў.

Суразмоўцы таксама закранулі тэму ўзаемадзеяння ў рамках БРІКС.

Падчас сустрэчы з Першым намеснікам Старшыні ўрада - Міністрам замежных спраў Сербіі Івіцай Дачычам бакі падкрэслілі дружалюбны характар двухбаковых адносін і пацвердзілі прыхільнасць умацаванню дыялогу на ўсіх узроўнях.

На палях Генеральнай Асамблеі таксама адбыўся абмен думкамі з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Каралеўства Саудаўская Аравія Фейсалам ібн Фархадам Аль Саудам і з Міністрам замежных спраў Амана Бадрам бен Хамадам бен Хамудам аль-Бусаідзі.

У рамках работы па тэматыцы ААН Міністр замежных спраў Беларусі правёў сустрэчу з намеснікам Генеральнага сакратара ААН, кіраўніком Контртэрарыстычнага ўпраўлення Уладзімірам Варанковым.

Падчас размовы прадстаўнік ААН быў праінфармаваны аб прыярытэтах беларускага старшынства ў АДКБ, а таксама аб перспектывах узаемадзеяння дзвюх арганізацый па лініі Контртэрарыстычнага напрамку.

С.Алейнік заявіў аб недапушчальнасці, асабліва ва ўмовах бягучай міжнароднай сітуацыі, палітызацыі тэматыкі процідзеяння контртэрарыстычным пагрозам у парушэнне нормаў міжнароднага права і прынцыпаў цывілізаваных узаемаадносін дзяржаў.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што Беларусь, выступаючы надзейным і адказным партнёрам, працягне канструктыўнае ўзаемадзеянне з контртэрарыстычным кіраваннем ААН, паслядоўна і эфектыўна рэагуючы на пагрозы міжнароднага тэрарызму.

Суразмоўцу перададзена запрашэнне прыняць удзел у маючай адбыцца ў г. Мінску 26-27 кастрычніка 2023 г. Міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню «Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў трансфармуючымся свеце».

Кіраўнік беларускай дэлегацыі прыняў удзел у чацвёртай міністэрскай сустрэчы краін-членаў групы сяброў у абарону Статута ААН.

Да даведкі: Група сяброў уяўляе сабой нефармальнае аб'яднанне дзяржаў-аднадумцаў, створанае па ініцыятыве Венесуэлы ў ліпені 2021 года. У групу ўваходзяць Алжыр, Ангола, Беларусь, Балівія, Венесуэла, Зімбабвэ, Іран, Камбоджа, Кітай, КНДР, Куба, Лаос, Малі, Нікарагуа, Палестына, Расія, Сэнт-Вінсэнт і Грэнадзіны, Сірыя, Экватарыяльная Гвінея і Эрытрэя. Мэтамі групы з'яўляюцца супрацьстаянне аднабаковым прымусовым мерам, абарона суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краін-удзельніц у адпаведнасці з прынцыпамі міжнароднага права, прасоўванне сумесных ініцыятыў, накіраваных на абарону і ўмацаванне аўтарытэту палажэнняў Статута ААН.

Першая міністэрская сустрэча Групы сяброў адбылася 23 верасня 2021 г.на палях 76-й сесіі ГА ААН у г. Нью-Ёрку, ЗША. Другая міністэрская сустрэча прайшла 12 кастрычніка 2021 г.на палях мерапрыемства па святкаванні 60-годдзя Руху недалучэння ў г. Бялградзе, Сербія. Трэцяя міністэрская сустрэча адбылася 22 верасня 2022 года падчас Тыдня высокага ўзроўню 77-й сесіі ГА ААН у Нью-Ёрку, ЗША. Па выніках сустрэч былі прыняты палітычныя дэкларацыі.

Падчас сустрэчы Міністр замежных спраў агучыў пазіцыю Беларусі, у тым ліку па пытаннях фарміравання новага сусветнага парадку і забеспячэння харчовай бяспекі.

Па выніках мерапрыемства прыняты палітычная дэкларацыя IV міністэрскай сустрэчы, а таксама спецыяльныя дэкларацыі ў дачыненні да аднабаковых прымусовых мер, харчовай бяспекі, дэкаланізацыі і сучасных неакаланіяльных практык. Усе дэкларацыі будуць апублікаваныя ў якасці афіцыйных дакументаў 78-й сесіі ГА ААН.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі прыняў удзел у пасяджэнні аб'яднанага Каардынацыйнага камітэта Руху недалучэння і Групы 77 і Кітая на ўзроўні кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў. 

У сваім выступленні Міністр зрабіў акцэнт на ролі РН у справе супрацьстаяння манапалярнай светабудове, а таксама на супрацьдзеянні дэструктыўным тэндэнцыям у дачыненні да краін, якія развіваюцца на міжнароднай арэне.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы