Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі C.Алейніка з Генеральным сакратаром

24 верасня 2023 г.

 

23 верасня 2023 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з Генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам. Бакі абмеркавалі бягучую складаную сітуацыю ў свеце ў цэлым, і ў еўразійскім рэгіёне ў прыватнасці. С.Алейнік высока ацаніў уклад Генеральнага сакратара ў пераадоленне глабальных выклікаў сучаснасці і заявіў аб нязменнай падтрымцы намаганняў ААН у вырашэнні крызісу ў галіне харчавання і недахопу ўгнаенняў.

Асобная ўвага нададзена ролі Беларусі ў сваім рэгіёне і яе ўзаемадзеянню са структурамі ААН. Генеральны сакратар выказаў перакананасць, што Беларусь як ніводная іншая краіна ў свеце зацікаўлена ў мірным урэгуляванні крызісу ў суседняй Украіне.

С.Алейнік пацвердзіў запрашэнне кіраўніка беларускай дзяржавы ў адрас А.Гутэрыша наведаць Беларусь.
На палях работы Генеральнай Асамблеі таксама адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі з Прэзідэнтам Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа Мір'янай Спалярыч-Эгер. Быў абмеркаваны план рэалізацыі сумесных дзеянняў на бягучы год і падрыхтоўка плана супрацоўніцтва на 2024 год. Канстатаваны даверны характар і эфектыўнасць узаемадзеяння паміж Беларуссю і МКЧК.

С.Алейнік праінфармаваў суразмоўніцу аб міграцыйнай сітуацыі на заходняй мяжы Беларусі. Таксама абмеркавана гуманітарная сітуацыя ў свеце і ў рэгіёне.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі выступіў на агульнапалітычнай дыскусіі 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН з выкладаннем падыходаў Рэспублікі Беларусь да актуальных пытанняў светабудовы і да той ролі, якую ААН павінна гуляць у бягучых працэсах.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы