Памер шрыфта:

Міністр і намеснікі міністра замежных спраў Беларусі

Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь
АЛЕЙНІК Сяргей Фёдаравіч


Нарадзіўся ў 1965 годзе ў г.Мінску.
З адзнакай сконыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытуту замежных моў (1986), праходзіў навучанне ў Дыпламатычнай акадэміі пры МЗС Аўстрыі (1992‒1993).
1986‒1988 гг. – намеснік сакратара камітэту камсамола Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытуту замежных моў.
1988‒1992 гг. – ваенная служба ва Узброеных Сілах.
1992‒1993 гг. – трэці сакратар консульскага аддзела Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 
1993‒1994 гг. – начальнік паспартна-візавага аддзела консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
1994‒1995 гг. – намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага пратакола, намеснік начальніка службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
1995‒1996 гг. – консул ‒ кіраўнік замежнай установы Рэспублікі Беларусь у г.Гаага.
1996‒1999 гг. – саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у Выканаўчым савеце Арганізацыі па забароне хімічнай зброі.
1999‒2002 гг. – начальнік службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2002‒2009 гг. – пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у г.Жэнева (Швейцарская Канфедэрацыя), Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Суверэнным Ваенным Ордэне Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Радоса і Мальты па сумяшчальніцтве (пры вызваленні ў 2009 годзе ад пасады пастаяннага прадстаўніка захаваны функцыі па сумяшчальніцтве).
2009‒2013 гг. – намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2013‒2020 гг. – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і па сумяшчальніцтве Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ірландыі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Суверэнным Ваенным Ордэне Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Радоса і Мальты, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Міжнароднай марской арганізацыі.
2020‒2022г. – намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
люты-снежань 2022 г. - Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 13 снежня 2022 г. - Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. 
Валодае англійскай і нямецкай мовамі. 
Жанаты, мае двух сыноў. 

Намеснік Міністра
ШЭСТАКОЎ Яўген Андрэевіч


Нарадзіўся ў 1969 годзе ў г.Валгаградзе.
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1992), праслухаў курс спецыяльнага факультэта Беларускага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (1993).

1992-1993 гг. – аташэ аддзела двухбаковых сувязей і рэгіянальнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
1993-1995 гг. – аташэ, трэці сакратар, другі сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы.
1995-1998 гг. – другі сакратар сакратарыята па агульных і юрыдычных пытаннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
1998-2003 гг. – першы сакратар, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
2003-2004 гг. – дырэктар дэпартамента арганізацыйнай работы і дакументацыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2004-2008 гг. – начальнік галоўнага арганізацыйна-кантрольнага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2008-2016 гг. – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у  Італьянскай Рэспубліцы, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Харчовай і Сельскагаспадарчай арганізацыі ААН.
2011-2016 гг. – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Мальта (па сумяшчальніцтве).
З сакавіка 2016 года — Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.
Валодае англійскай, французскай, літоўскай і італьянскай мовамі.
Жанаты, мае дачку і сына. 

Намеснік Міністра
АМБРАЗЕВІЧ Юрый Георгіевіч

Нарадзіўся ў 1975 г. у г.Мінску.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1997 г.).
1997-1999 гг. – аташэ аддзела міжнародна-прававых пытанняў шматбаковага супрацоўніцтва дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
1999-2000 гг. – першы сакратар, начальнік аддзела міжнародных прававых пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2000-2004 гг. – першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія/Прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскіх супольнасцях.
2004-2006 гг. – начальнік аддзела (памочнік Міністра) сакратарыята Міністра замежных спраў галоўнага арганізацыйна-кантрольнага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2006-2007 гг. – намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела арганізацыйнай работы ўпраўлення дакументацыі і кантролю галоўнага арганізацыйна-кантрольнага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2007-2012 гг. – саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія.
2012-2015 гг. - начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2015-2022 гг. – пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у г.Жэневе (Швейцарская Канфедэрацыя)
З сакавіка 2022 г. – намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. 
Валодае англійскай і французскай мовамі.
Жанаты, мае сына і дачку.

Намеснік Міністра
НАЗАРУК Ігар Васільевіч

Нарадзіўся ў 1965 г. у Брэсцкай вобласці
Скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Знамені палітэхнічны інстытут (1992 г.)

1982-1984 гг. – фрэзероўшчык Мінскага прыборабудаўнічага завода імя У.І.Леніна.
1984-1986 гг. – служба ў Савецкай Арміі.
1986-1987 гг. – фрэзероўшчык Цэнтральнага канструктарскага бюро з вопытнай вытворчасцю Акадэміі навук БССР.
1987-1992 гг. – вучоба ў Беларускім ордэна Працоўнага Чырвонага Знамені палітэхнічным інстытуце.
1992-1994 гг. – інжынер вопытнага завода сумеснага прадпрыемства ”Дыялог-Мінск“, інжынер СП ”Інвест-Холдынг“.
1994-2005 гг. – служба на розных пасадах у Мінскай рэгіянальнай мытні і Дзяржаўным мытным камітэце, апошняя – намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела ўпраўлення тарыфнага рэгулявання і мытных плацяжоў ДМК.
2005-2008 гг. – намеснік начальніка ўпраўлення знешнегандлёвай палітыкі – начальнік аддзела мытна-тарыфнага рэгулявання Дэпартамента знешнегандлёвай дзейнасці МЗС.
2008-2011 гг. – саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы.
2011-2013 гг. – намеснік дырэктара – начальнік упраўлення знешнегандлёвай палітыкі Дэпартамента знешнегандлёвай дзейнасці МЗС.
2013-2015 гг. – дырэктар Дэпартамента знешнегандлёвай дзейнасці МЗС.
2015-2020 гг. – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія.
2020-2022 гг. – дырэктар Дэпартамента гандлёвай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.
З сакавіка 2022 г. – намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка другога класа.
Валодае англійскай і іспанскай мовамі.
Жанаты, мае дачку.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы