Логотип
Министерство иностранных дел Республики Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/press/news_mfa/fe3b26eb5438ef09.html

Аб візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной у Кракаў

16 мая 2013
16-05-2013

17 мая 2013 г. у г.Кракаве (Польшча) намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына возьме ўдзел у сустрэчы міністраў замежных спраў краін-удзельніц Вышаградскай групы і Усходняга партнёрства ЕС.
 
Прадугледжаны выступленні А.Купчыной на плянарным пасяджэнні і падчас пратакольных мерапрыемстваў. Беларускі дыпламат правядзе шэраг двухбаковых сустрэч з прадстаўнікамі дзяржаў-членаў ЕС і еўрапейскіх інстытутаў для абмеркавання пытанняў, якія тычацца супрацоўніцтва краін-удзельніц Усходняга партнёрства і Вышаградскай групы, а таксама ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам.