3 чэрвеня 2014 г. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыняў намесніка памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША Эрыка Рубіна.
Падчас гутаркі бакі абмеркавалі бягучыя пытанні двухбаковага парадку дня. Адбыўся абмен меркаваннямі наконт перспектыў далейшага развіцця беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва.
Асабліва адзначана неабходнасць адмены санкцый, якія перашкаджаюць развіццю нармальных адносін паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі.