Аб пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў і Савета міністраў замежных спраў СНД
30 мая б.г. у Маскве адбудуцца пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў і Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Плануецца, што ў згаданых пасяджэннях прымуць удзел Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Генадзь Навіцкі і кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Міхаіл Хвастоў.
На пачатку пасяджэння Савета міністраў замежных спраў плануецца абмяняцца меркаваннямі па пытанню аб новых тэндэнцыях развіцця міжнароднага становішча ў кантэксце глабальных пагроз і выклікаў. Гэта прапанова ініцыявана Расійскай Федэрацыяй.
Таксама міністры замежных спраў краін СНД разгледзяць наступныя праекты дакументаў, накіраваных на развіццё супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-удзельніцамі ў розных галінах:
- аб Спецыяльным прадстаўніку (кіраўніку Місіі) па прадухіленню і ўрэгуляванню канфліктаў;
- аб Савеце міністраў юстыцыі;
- аб супрацьдзеянні легалізацыі (адмыванню) даходаў, якія атрыманы незаконным шляхам;
- аб абароне ўдзельнікаў крымінальнага працэсу;
- аб супрацоўніцтве па пытаннях вяртання непоўнагадовых у дзяржавы іх пастаяннага пражывання.
Міністрамі будзе разгледжаны шэраг іншых пытанняў. У прыватнасці, у праект парадку дня ўключаны пытанні аб выкананні Рашэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД аб накіраванні назіральнікаў на парламенцкія выбары ва Украіне, аб аперацыі па падтрымцы міру ў зоне канфлікту ў Абхазіі, Грузія.
У маі заканчваецца тэрмін старшынства Грузіі ў Савеце кіраўнікоў урадаў Садружнасці. У гэтай сувязі плануецца, што на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД будзе прынята рашэнне аб старшынстве на чарговы перыяд Рэспублікі Казахстан у асобе Прэм'ер-міністра Імангалі Тасмагамбетава.
Таксама чакаецца падпісанне шэрагу дакументаў:
- Пагаднення аб узаемадапамозе ў выпадку аварый і іншых надзвычайных сітуацый на электраэнергетычных аб'ектах. Рэалізацыя гэтага дакумента дазволіць дзяржавам СНД каардынаваць узаемадзеянне па прадухіленню аварый, іншых надзвычайных сітуацый і іх наступстваў;
- Рашэння аб Канцэпцыі ўзгодненай аграрнай палітыкі. У канцэпцыі вызначаны механізм рэалізацыі і крытэрыі ўзгодненай аграрнай палітыкі, якая можа стаць рэальным крокам да фарміравання агульнага аграрнага рынку краін СНД;
- Рашэння аб Палажэнні аб Савеце кіраўнікоў мытных службаў у новай рэдакцыі. Прыняцце новай рэдакцыі Палажэння павінна забяспечыць больш эфектыўную дзейнасць Савета кіраўнікоў мытных службаў у галіне распрацоўкі, збліжэння і гарманізацыі мытных заканадаўстваў дзяржаў СНД, а таксама каардынацыі практычнага ўзаемадзеяння мытных службаў і ведамстваў.
Кіраўнікі ўрадаў разгледзяць прапановы Малдовы па развіццю асобных накірункаў Канцэпцыі фарміравання інфармацыйнай прасторы Садружнасці. Акрамя таго, будуць абмеркаваны пытанні аб Праграме неадкладных мер па супрацьдзеянню эпідэміі ВІЧ/СНІД, аб базавай арганізацыі па падрыхтоўцы кадраў у галіне фундаментальных навук, аб ходзе выканання Праграмы дзеянняў па развіццю СНД на перыяд да 2005 года.
Плануецца разгледзець і вылучыць на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці праекты дакументаў аб Праграме ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, аб Палажэнні аб парадку арганізацыі і правядзення сумесных антытэрарыстычных мерапрыемстваў.
Аб візіце Урадавай дэлегацыі Беларусі ва Украіну
25 мая 2002 года ў Кіеве будзе знаходзіцца Урадавая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Прэм'ер-міністра Сяргеем Сідорскім. У склад дэлегацыі таксама увойдуць прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, фінансаў, прамысловасці, Дзяржаўнага мытнага камітэту і Дзяржаўнага камітэту пагранічных войскаў, Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.
Плануецца, што ў Кіеве адбудуцца перамовы з дэлегацыяй Украіны, якую ўзначаліць Віцэ-прэм'ер-міністр Леанід Казачэнка.
Дэлегацыя Беларусі накіроўваецца для абмеркавання і выпрацоўкі кампрамісных рашэнняў па пытаннях, якія закранаюць узаемныя інтарэсы. Будуць абмеркаваны шляхі вырашэння існуючых праблем фінансаванага характару, урэгулявання пытанняў, якія звязаны з дзяржаўнай мяжой, рэалізацыя сумесных эканамічных праектаў і магчымасць адмены Украінай абарончых мераў у адносінах да беларускай прадукцыі.
Плануецца, што пытанні, акрэсленыя і падрыхтаваныя ў ходзе згаданых перамоў, будуць вынесены на абмеркаванне ў ходзе рабочай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы. Сустрэча прэзідэнтаў дзвюх краін запланавана на 29 мая б.г. у Чарнігаве.
Аб візіце паслоў краін поўдня Афрыкі ў Беларусь
27-28 мая б.г з мэтай азнаямлення з гандлёва-эканамічным патэнцыялам Беларусі ў Мінску будуць знаходзіцца паслы краін поўдня Афрыкі ў Расійскай Федэрацыі: ПАР, Зімбабве, Замбіі, Намібіі, Танзаніі, акрэдытаваныя ў Беларусі па сумяшчальніцтву, і паслы Анголы, Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Мазамбіка, якія не акрэдытаваны ў Рэспубліцы Беларусь.
У праграме знаходжання прадугледжваецца сустрэча паслоў краін Супольнасці развіцця поўдня Афрыкі з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам, на якой будуць абмеркаваны канкрэтныя крокі па нарошчванню супрацоўніцтва паміж Беларуссю і рэгіёнам поўдня Афрыкі, перамовы са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вадзімам Паповым і Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Міхаілам Хвастовым.
Падчас перамоў плануецца абмеркаваць пытанні рэальнага павелічэння беларускага экспарту ў гэтыя краіны, пытанні супрацоўніцтва ў рамках ААН, Руху недалучэння і іншых міжнародных арганізацый, магчымасці акрэдытацыі паслоў Анголы, Конга і Мазамбіка ў Беларусі, магчымасці інвестыцый у беларускую эканоміку, актывізацыі кантактаў у галіне адукацыі (падрыхтоўка студэнтаў у беларускіх ВНУ), прымянення беларускіх навуковых распрацовак у эканоміцы гэтых краін, удзел Беларусі ў магчымых эканамічных праектах у гэтых краінах (будаўніцтва аб'ектаў інфраструктуры: дарог, аэрадромаў, аб'ектаў энэргетыкі).
Паслы наведаюць шэраг прамысловых прадпрыемстваў Мінска, у тым ліку ААТ "Амкадор-Ударнік", канцэрн "Белрэсурсы", дзе ім будзе падрабязна прадстаўлены гандлёва-эканамічны патэнцыял Беларусі, таксама яны правядуць перамовы ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце аб пашырэнні навучання афрыканскіх студэнтаў. Кіраўнікі замежных устаноў таксама азнаёмяцца з культурным жыццём Беларусі, наведаюць этнаграфічны музей беларускай культуры "Строчыцы".
Мы спадзяемся, што згаданы візіт будзе садзейнічаць інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічных кантактаў паміж нашымі краінамі і павелічэнню экспарту беларускай прадукцыі ў згаданы рэгіён Афрыканскага кантыненту.
Даведачна:
Згаданыя краіны ўваходзяць у Супольнасць развіцця поўдня Афрыкі - рэгіянальнае інтэграцыйнае аб'яднанне з агульнай колькасцю насельніцтва 190 млн. чалавек і сукупным ВУП 219 млрд. дол. ЗША. Рэгіён поўдня Афрыкі мае багатыя прыродныя рэсурсы і высакоразвітую сельскую гаспадарку і ўяўляе асаблівы інтарэс для беларускіх экспарцёраў вялікагрузнай тэхнікі, угнаенняў, сельскагаспадарчых машын.
Дыпламатычныя адносіны з Рэспублікай Ангола ўстаноўлены 24 красавіка 1995 года.
Перспектыўнымі з'яўляюцца пастаўкі беларускай сельгастэхнікі, дарожна-будаўнічых машын, вялікагрузных самазвалаў, тавараў народнага спажывання. Магчыма прыцягненне беларускіх арганізацый да аднаўлення сістэмы энергетыкі, аб'ектаў інфраструктуры (дарогі, масты), будаўніцтву жылля.
Дыпламатычныя адносіны з Рэспублікай Замбія ўстаноўлены 13 кастрычніка 1993 года.
Перспектыўнымі з'яўляюцца пастаўкі кар'ерных самазвалаў, шын, матацыклаў, трактараў і сельгастэхнікі, угнаенняў, сумесныя праекты ў галіне сельскай гаспадаркі, адукацыі і аховы здароўя.
Дыпламатычныя адносіны з Рэспублікай Зімбабве ўстаноўлены 16 красавіка 1992 года.
Перспектыўнымі з'яўляюцца пастаўкі ўгнаенняў, трактараў і сельгастэхнікі, вялікагрузных самазвалаў, прадукцыі нафтахіміі.
Пытанне ўстанаўлення дыпламатычных адносін з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі.
Дыпламатычныя адносіны з Рэспублікай Мазамбік устаноўлены 29 лютага 2000 года.
Магчымы пастаўкі дарожна-будаўнічай тэхнікі, прадукцыі нафтахімічнага комплексу, грузавых аўтамабіляў. Перспектыўным з'яўляецца супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, аховы здароўя з улікам фінансавання з боку краін-донараў ці міжнародных праграм развіцця.
Дыпламатычныя адносіны з Рэспублікай Намібія ўстаноўлены 21 снежня 2000 года.
Перспектыўнымі з'яўляюцца пастаўкі вялікагрузных самазвалаў, трактараў, дарожна-будаўнічай тэхнікі, супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і аховы здароўя.
Дыпламатычныя адносіны з Аб'яднанай Рэспублікай Танзанія ўстаноўлены 23 мая 1996 года.
Перспектыўнымі з'яўляюцца пастаўкі сельгастэхнікі, грузавых аўтамабіляў, сумесныя праекты ў геолагаразведцы, навучанне танзанійскіх студэнтаў у беларускіх навучальных установах.
Дыпламатычныя адносіны з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай устаноўлены 4 сакавіка 1993 года.
Перспектыўнымі ў гандлі з ПАР з'яўляюцца пастаўкі вялікагрузных самазвалаў, трактараў, прадукцыі нафтахімічнага комплексу, стварэнне зборачных вытворчасцей, прыцягненне інвестыцый у беларускую эканоміку.
О визите в Беларусь делегации Ивановской области
28-30 мая 2002 года Республику Беларусь посетит делегация Ивановской области Российской Федерации, возглавляемая главой администрации (губернатором) этого региона Владимиром Тихоновым.
Планируется, что в ходе визита делегацию примет Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко, пройдут переговоры в Правительстве Беларуси. Делегация посетит ПО "Минский тракторный завод", ПО "Минский автомобильный завод", выставочный комплекс концерна "Белресурсы".
Республика Беларусь придает важное значение развитию и дальнейшему углублению торгово-экономических связей с регионами Российской Федерации и мы высказываем надежду, что визит делегации Ивановской области будет способствовать активизации торгово-экономических связей с указанным регионом Российской Федерации.
Справочно:
Ивановская область по результатам первого квартала 2002 года занимает 33-е место среди регионов Российской Федерации по товарообороту с Республикой Беларусь, 36-е место - по экспорту и 31-е - по импорту.
За январь-март 2002 года товарооборот Республики Беларусь с Ивановской областью Российской Федерации составил 8 млн. долларов США и по сравнению с соответствующим периодом 2001 года увеличился на 34 процента; экспорт - 4 млн. долларов, увеличился на 22,7 процента; импорт - 4 млн. долларов, увеличился на 47,6 процента.
Основу белорусского экспорта в Ивановскую область в первом квартале 2002 года составили поставки химических волокон и нитей, бытовой аппаратуры неэлектрической для приготовления пищи, холодильников и морозильников, стекла и изделий из него, тканей хлопчатобумажных, мебели.
Республика Беларусь в первом квартале 2002 года импортировала из Ивановской области в основном полимеры этилена, хлопчатобумажные ткани, плоский прокат из углеродистой стали, изделия из недрагоценных и черных металлов.
Аб кансультацыях паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі
24-25 мая 2002 года ў Друскінінкаі (Літоўская Рэспубліка) адбудзецца чарговы раунд штогадовых кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліць намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Міхневіч, літоўскую - намеснік Міністра замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Эвальдас Ігнатавічус.
У ходзе кансультацый бакі плануюць абмеркаваць стан і перспектывы беларуска-літоўскіх палітычных і гандлёва-эканамічных адносін, узаемадзеянне абедзвюх дзяржаў у рамках такіх міжнародных арганізацый як ААН, Савет Еўропы, АБСЕ, СДБМ.
У сувязі з тым, што Вільнюс узяў на сябе абавязацельствы па змяненню візавага і пагранічнага рэжыму для грамадзян Беларусі, Украіны і Расіі ў кантэксце будучага ўступлення Літвы ў ЕС, бакі плануюць абмеркаваць пытанні аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб узаемных паездках грамадзян, аб падпісанні Часовага пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб дзейнасці пагранічных упаўнаважаных, аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у міжурадавыя пагадненні аб спрошчаным пропуску прыгранічнага насельніцтва праз дзяржаўную мяжу і аб пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу.
У парадак дня кансультацый уваходзяць пытанні, звязаныя з удасканаленнем дагаворна-прававой базы - аб падпісанні міжурадавага Пагаднення аб асноўных прынцыпах трансгранічнага супрацоўніцтва, аб выкананні літоўскім бокам унутрыдзяржаўных працэдур па ўступленню ў сілу Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб часовай працоўнай дзейнасці грамадзян, аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў, тэрарызмам і іншымі відамі злачыннасці і інш.
Таксама адбудзецца абмен думкамі аб інтэграцыйных працэсах у абедзвюх краінах у рамках Літва-ЕС, Беларусь-Расія.
О подходах, высказанных делегацией Республики Беларусь в ходе заседания СЕАП
14-15 мая 2002 года в Рейкьявике (Исландия) состоялось заседание Совета Евроатлантического партнерства (СЕАП) на уровне министров иностранных дел. В работе заседания приняла участие делегация Республики Беларусь, которую возглавили заместитель Министра иностранных дел Александр Сычев (руководитель), Постоянный представитель Республики Беларусь при НАТО Сергей Мартынов (заместитель руководителя). Повестка дня заседания включала следующие основные вопросы - 1.Будущее Партнерства в евроатлантическом регионе; 2.Роль СЕАП в борьбе с международным терроризмом; 3.Влияние расширения НАТО на Партнерство.
Руководитель белорусской делегации выступил по первому и второму пунктам повестки дня. При этом по первому пункту было отмечено, что появление новых вызовов безопасности в евроатлантическом регионе настоятельно диктует необходимость трансформации Партнерства. Адаптация Партнерства к новым угрозам безопасности должна происходить путем включения в него новых областей взаимодействия - сотрудничество по пограничным вопросам, борьба с нелегальной миграцией, защита критической инфраструктуры, взаимодействие правоохранительных органов.
Страны-члены СЕАП были приглашены принять участие в радиологических учениях, которые Республика Беларусь намерена провести на своей территории в рамках Программы ПРМ в 2004 году.
По второму пункту повестки дня руководитель делегации Республики Беларусь отметил, что Совет Евроатлантического партнерства должен играть более активную роль в борьбе с международным терроризмом. В данной связи белорусская делегация поддержала идею выработки Плана действий Партнерства по противодействию международному терроризму.
В ходе заседания СЕАП делегация Республики Беларусь провела двусторонние встречи с делегациями Норвегии, Швеции, Финляндии, Венгрии. Основной темой бесед явилось привлечение внимания и, по возможности, помощи стран-членов Совета Евроатлантического партнерства к проблеме утилизации запасов противопехотных мин, находящихся в Республике Беларусь со времен распада СССР.
При этом было отмечено, что Республика Беларусь располагает примерно 4,5 млн. штук противопехотных мин (ППМ). По запасам ППМ Беларусь находится на седьмом месте в мире после Китая, России, США, Украины, Индии и Пакистана. Имеющийся минный арсенал находится на складском хранении. Республика Беларусь в полной мере обеспечивает физическую защиту и охрану мин. Это оружие не используется Беларусью для охраны государственной границы, а также для охраны объектов.
Наиболее опасными из них являются 3,6 млн. мин типа ПФМ-1 и ПФМ-1С с жидким наполнителем (86,7% от всего указанного количества ППМ). По своим конструктивным особенностям данная категория мин не подлежит разборке. При массовом уничтожении ПФМ открытым взрывным способом в атмосферу выбрасывается большое количество токсичных веществ, включая цианистый водород, соединение, приравненное к боевому отравляющему веществу и внесенное Конвенцией о запрещении химического оружия в списки токсичных химикатов и их прекурсоров.
Указанный огромный арсенал ППМ представляет угрозу для граждан и окружающей среды. Перед Беларусью стоит задача их утилизации. Республика Беларусь не располагает ни финансовыми средствами, ни технологиями, необходимыми для утилизации этих запасов.
Перед Беларусью остро стоит и другая проблема - необходимость проведения разминирования ее территории. Тотальному разминированию подлежит 353,41 квадратных километра белорусской территории. Для полного разминирования собственными силами республике понадобится более 20 лет. Между тем только в 2001 г. 7 человек, включая одного ребенка, погибли или были покалечены в результате действия ППМ.
В 2001-2002 гг. завершена поставка Канадой 20 современных миноискателей и обучение работе с ними белорусских инженерно-саперных подразделений. Как подчеркивалось белорусской делегацией, мы высоко ценим усилия канадской стороны и обращаемся с просьбой к другим странам-членам СЕАП оказать Республике Беларусь помощь в данном вопросе.
О Положении о группе (советнике) по торгово-экономическим вопросам в загранучреждении Республики Беларусь
В целях совершенствования внешнеэкономической деятельности загранучреждений Министерством иностранных дел принято решение об утверждении Положения о группе (советнике) по торгово-экономическим вопросам в загранучреждении Республики Беларусь.
Данное решение принято в целях повышения эффективности работы по развитию экспорта белорусских товаров, работ и услуг; привлечению иностранных инвестиций в экономику страны, а также результативности внешнеэкономической деятельности загранучреждений.
Основными задачами группы (советника) по ТЭВ являются:
- представление и продвижение экономических интересов Беларуси, обоснование приоритетов внешнеэкономической деятельности в странах пребывания и обеспечение их практической реализации;
- развитие взаимовыгодных внешнеэкономических связей, участие в создании и совершенствовании договорно-правовой базы двустороннего сотрудничества;
- обеспечение выполнения прогнозных заданий по экспорту, подготовка и реализация предложений по увеличению экспорта белорусских товаров и услуг;
- привлечение иностранных инвестиций в экономику Беларуси и содействие подготовке и реализации конкретных инвестиционных проектов;
- информирование Министерства, других органов госуправления Республики Беларусь об экономической ситуации, а также о ценовой, налоговой, тарифной политике, проводимой страной пребывания в отношении товаров, экспортируемых из Беларуси, а также аналогичных товаров, ввозимых из других стран.
Приказом Министра иностранных дел образованы группы по ТЭВ с численностью дипломатических сотрудников более 3 человек в посольствах Беларуси в Австрии, Бельгии, Германии, отделении Посольства в Германии в Бонне, Китае, Латвии, Литве, Объединенных Арабских Эмиратах, Польше, России, США, Украине.
В остальных загранучреждениях Беларуси за указанным направлением деятельности закрепляется от 1 до 2 дипломатических сотрудников в зависимости от штатной численности представительства.
В группу по ТЭВ включаются дипломатические сотрудники, для которых ведение торгово-экономических вопросов является основным направлением деятельности, закрепленным в функциональных обязанностях, а также дипломатические сотрудники, на которых наряду с основными направлениями деятельности приказом по загранучреждению возлагается ведение торгово-экономических вопросов в качестве дополнительных функций.
Руководство группой (советником) по ТЭВ в загранучреждениях возлагается на руководителей загранучреждений (послов, постоянных представителей, генеральных консулов).
Координация деятельности групп (советников) по ТЭВ загранучреждений Республики Беларусь осуществляется департаментом координации внешнеэкономической деятельности во взаимодействии с соответствующими территориальными подразделениями МИД.
Основным долгосрочным приоритетом в работе группы (советника) по ТЭВ будет являться содействие росту белорусского экспорта и привлечение иностранных инвестиций в экономику Республики Беларусь.
Аб адкрыцці ў ЮНЕСКА выставы, якая прысвечана 200-й гадавіне з дня нараджэння Ігнацыя Дамейкі
22 мая 2002 года ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставы, прысвечанай 200-й гадавіне з дня нараджэння выдатнага навукоўца і педагога, грамадскага дзеяча, ураджэнца Беларусі і нацыянальнага героя Чылі Ігнацыя Дамейкі (1802 -1889 гг.).
Выстава праводзілася сумеснымі намаганнямі Беларусі, Літвы, Польшчы, Францыі і Чылі - краін, з якімі былі звязаны жыццё і дзейнасць Ігнацыя Дамейкі. Сярод экспанатаў, прадстаўленых ад Беларусі, - шэраг карцін з пейзажамі родных мясцін І.Дамейкі работы яго земляка, мастака з Ліды Р.Грушы.
Падчас цырымоніі адкрыцця з прывітальным словам выступілі Генеральны дырэктар ЮНЕСКА Каіціра Мацуура, Пасол/Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Уладзімір Сянько, Пастаянны прадстаўнік Польшчы пры ЮНЕСКА Малгажата Дзедушыцка, Міністр культуры Літвы Рома Давыдзенене, прапраўнук І.Дамекі - Ігнацыо Дамейко, які жыве ў Чылі.
Ігнацы Дамейка, нарадзіўшыся ў вёсцы Мядзведка Карэліцкага раёну, скончыўшы Віленскі ўніверсітэт і Горны інстытут у Парыжы, асноўную частку жыцця правёў у Чылі, куды прыехаў на запрашэнне ўрада гэтай краіны. І.Дамейка ўнес значны ўклад у развіццё мінералагічный навукі і горнай прамысловасці Чылі, стварыў яе першы ўніверсітэт, правёў выдатныя краязнаўчыя і этнаграфічныя даследванні. Чылійскі ўрад абвясціў І.Дамейку нацыянальным героем, яго імем названы горад, пасёлак, універсітэт і Нацыянальная бібліятэка Чылі, а таксама бібліятэка ў сталіцы Аргенціны Буэнас-Айрэсе. Як падкрэслівалі прамоўцы, І.Дамейка, вялікі навуковец і гуманіст, заслужана лічыцца "грамадзянінам двух светаў" - Еўропы і Лацінскай Амерыкі.
Па прапанове Беларусі, Літвы, Польшчы, Францыі і Чылі на 31-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА, якая адбылася ў кастрычніку 2001 года, 200-гадовы юбілей І.Дамейкі быў унесены ў Спіс памятных дат, якія будуць адзначацца пад эгідай гэтай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі ў 2002-2003 гадах.
Урадам Беларусі створаны арганізацыйны камітэт дзеля падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па святкаванні 200-годдзя Ігнацыя Дамейкі ў нашай краіне. Найзначнейшымі падзеямі ў гэтай сувязі будуць правядзенне ў верасні бягучага года ў Мінску навуковай канферэнцыі, прысвечанай І.Дамейку, а таксама шэраг мерапрыемстваў на яго радзіме ў Карэліцкім раёне.
Выстава ў штаб-кватэры ЮНЕСКА прадоўжыцца да 29 мая б.г.
Аб разглядзе Другога перыядычнага даклада аб выкананнi Беларуссю палажэнняў Канвенцыi ААН аб правах дзiцяцi
27 мая 2002 года падчас 30-й сесii Камiтэта ААН па правах дзiцяцi (20 мая - 7 чэрвеня 2002 г., Жэнева) адбудзецца разгляд Другога перыядычнага даклада аб выкананнi Рэспублiкай Беларусь палажэнняў Канвенцыi ААН аб правах дзiцяцi, што быў прадстаўлены ў адпаведнасцi з артыкулам 44 згаданай Канвенцыi.
Другi перыядычны даклад Рэспублiкi Беларусь быў падрыхтаваны з удзелам мiнiстэрстваў, iншых органаў дзяржаўнай улады, грамадскiх аб'яднанняў краiны i накiраваны ва Упраўленне Вярхоўнага камiсара ААН па правах чалавека. Даклад быў надрукаваны ў нацыянальных сродках масавай iнфармацыi i асобным выданнем.
Плануецца, што беларускую дэлегацыю на сесii Камiтэта ААН па правах дзiцяцi ўзначалiць намеснiк Мiнiстра адукацыi Таццяна Кавалёва. У склад дэлегацыi таксама прапанаваны намеснiк дырэктара Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасцi пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Людмiла Панфёрава i старшыня праўлення "Беларусбанка", член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, старшыня Беларускага саюза жанчын Надзея Ермакова.
Дадаткова: Першапачатковы даклад Рэспублікі Беларусь быў прадстаўлены ў Камітэт па правах дзiцяцi і абаронены ў 1994 годзе. Другі перыядычны даклад быў надрукаваны ў газеце "Сям'я", "Настаўніцкая газета", асобным выданнем тыражом 2 тыс. экз. і знаходзіцца ва ўсіх бібліятэках Беларусі. Поўны тэкст даклада таксама размешчаны ў Інтэрнэце на сайце ААН (http://www.un.org).
У адпаведнасці з практыкай работы Камітэта па выніках абмеркавання даклада прымаюцца рэкамендацыі, якія з'яўляюцца абавязковымі для рэалізацыі дзяржавай, якая прадставіла даклад. Гэтыя рэкамендацыі распаўсюджваюцца ў сістэме ААН і з'яўляюцца асновай для распрацоўкі падыходаў Арганізацыі да дзяржавы.
О денонсации ряда межправительственных соглашений между Республикой Беларусь и Республикой Польша
Как уже сообщалось, в ходе прошедших 16-17 мая с.г. в Варшаве белорусско-польских консульских консультаций польская сторона заявила о намерении денонсировать Соглашение между Правительствами СССР и ПНР об упрошенном порядке пересечения государственной границы гражданами, проживающими в приграничных населенных пунктах, подписанное в Москве 14 мая 1985 года.
По информации польской стороны, до 31 мая 2002 года белорусская сторона получит официальную ноту МИД Республики Польша с сообщением о данном решении.
В соответствии с Соглашением, оно считается денонсированным через 1 год после получения уведомления одной из сторон.
Таким образом, указанное Соглашение прекратит действие к 31 мая 2003 года.
В рамках упомянутых консультаций белорусская сторона была проинформирована о намерении Республики Польша денонсировать до 30 апреля 2003 года Соглашение между Правительством Союза Советских Социалистических Республик и Правительством Польской Народной Республики о взаимных безвизовых поездках граждан двух государств, подписанное в Варшаве 13 декабря 1979 года.
В ходе консультаций было отмечено, что белорусская сторона заинтересована в сохранении безвизовых отношений в интересах граждан Беларуси и Польши, подчеркнуто, что Беларусь не является инициатором введения полномасштабных визовых отношений с Республикой Польша, и заинтересована в поддержании максимально упрощенного порядка взаимных поездок граждан двух стран.
С целью минимизации негативных последствий, вызванных планируемым введением Республикой Польша визовых отношений, МИД Беларуси будет предпринимать активные действия по их смягчению. В этих целях будут продолжены консультации внешнеполитических ведомств Беларуси и Польши.
О новых анкетах для получения виз Венгерской Республики
В МИД Беларуси поступила информация консульского отдела Посольства Венгерской Республики в Российской Федерации, согласно которой вводятся новые анкеты для оформления виз для въезда в Венгерскую Республику. Наряду с новыми анкетами временно остаются в пользовании красно-белые въездные-выездные листы. Новые анкеты размером А4 могут быть скопированы и свободно размножены с Интернет-сайта Министерства иностранных дел Венгерской Республики: www.kum.hu, въездные-выездные листы заполняются только в оригинале.
Существует два вида новых анкет:
1. В случае въезда в Венгерскую Республику на срок, не превышающий 90 дней, заполняется анкета "Заявление о выдаче визы на въезд в Венгерскую Республику и пребывание на ее территории".
2. Анкета "Заявление о выдаче визы-временного вида на жительство в Венгерской Республике" заполняется в случае въезда в Венгерскую Республику на срок, превышающий 90 дней, а также для трудоустройства или получения дохода в Венгрии.
Подробная информация о порядке оформления виз размещена на Интернет-сайте Посольства Венгерской Республики в Российской Федерации www.huembmow.macomnet.ru, на конкретные вопросы ответ можно получить по телефону консульского отдела посольства в Москве - 796-93-77.
О стоимости виз Финляндской Республики
Посольство Финляндской Республики в Литовской Республике, аккредитованное по совместительству на Республику Беларусь, сообщило, что с 1 мая с.г. для граждан Беларуси, въезжающих в Финляндию, изменен консульский сбор за оформление виз.
Консульский сбор за визы установлен в следующих размерах:
1. Транзитная виза, выдаваемая в аэропорту 35 литов
2. Транзитная виза 35 литов
3. Виза сроком действия до 30 дней 86 литов
4. Виза сроком действия от 31 до 90 дней
однократная 103 лита
двукратная 120 литов
5. Многократная виза сроком действия до 1 года 172 лита
Стоимость переоформления действующей визы
в новый дорожный документ 59 литов
Виза на жительство 230 литов
Виза на работу 230 литов