24-02-2014
24 лютага 2014 г. у МЗС Беларусі адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваны бягучыя пытанні беларуска-ватыканскіх адносін, а таксама перспектывы развіцця ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Ватыканам у галінах, якія ўяўляюць цікавасць для абодвух бакоў.