14-04-2016
Аб удзеле намесніка Міністра В.Рыбакова ў тэматычным брыфінгу ў ААН
О визите в Республику Беларусь делегации Ивановской области Российской Федерации
О визите в Беларусь Государственного министра торговли и промышленности Сингапура
Аб візіце ў Рэспубліку Беларусь Генеральнага дырэктара Міжнароднага агенцтва па атамнай энергетыцы Юкія Амана
О белорусско-сербских межмидовских консультациях по консульским вопросам
Аб удзеле намесніка Міністра В.Рыбакова ў тэматычным брыфінгу ў ААН
13 красавіка 2016 г. у штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку адбыўся спецыяльны брыфінг для дзяржаў-членаў ААН «Беларусь-ПРААН-ЮНДАА: гісторыя і развіццё». Мерапрыемства было арганізавана Пастаянным прадстаўніцтвам Рэспублікі Беларусь пры ААН з нагоды пяцідзесяцігоддзя Праграмы развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і 70-й гадавіны пачатку работы ў Беларусі першай гуманітарнай місіі ААН – Адміністрацыі Аб'яднаных Нацый па дапамозе і аднаўленні (Місія ААН-ЮНДАА).
У брыфінгу ўзяла ўдзел намеснік Адміністратара ПРААН, рэгіянальны дырэктар ПРААН па краінах Еўропы і СНД Джыхан Султанаглу, якая высока ацаніла ўзровень узаемадзеяння паміж беларускімі ўладамі і ПРААН.
У якасці галоўных дакладчыкаў на мерапрыемстве выступілі прадстаўнікі місіі ЗША пры ААН і упраўлення Сакратарыята ААН па архівах.
Вядучым брыфінгу быў намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў. У сваім уступным слове беларускі дыпламат праінфармаваў аб гісторыі і сучасным стане ўзаемадзеяння Беларусі і ПРААН. В.Рыбакоў таксама распавёў аб ініцыятывах Беларусі ў гонар місіі ААН-ЮНДАА. Беларускі дыпламат адзначыў сувязь і сугучнасць мандатаў ПРААН і ЮНДАА па аказанні дапамогі дзяржавам у галіне развіцця.
Варта прыгадаць, што дакумент аб стварэнні Місіі ААН-ЮНДАА быў падпісаны ў Вашынгтоне ў лістападзе 1943 года прадстаўнікамі 44 дзяржаў-удзельніц антыгітлераўскай кааліцыі для аказання паслеваеннай эканамічнай дапамогі краінам Еўропы.
Асноўным донарам праграмы выступалі ЗША. У Мінск місія ААН-ЮНДАА прыбыла 16 красавіка 1946 года і працавала ў краіне па 1947 год. У задачы місіі ўваходзіла каардынацыя дзеянняў беларускага ўрада і ЮНДАА па аказанні дапамогі.
25 красавіка 2016 г. у Мінску адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства, падчас якого Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 130” будзе прысвоена імя Рут Уолер, грамадзянкі Злучаных Штатаў, члена беларускай міссіі ЮНДАА.
Улетку 1946 года спадарыня Рут Уолер выратавала трох беларускіх хлопцаў, якія танулі ў возеры. Захварэўшы пасля гэтага на запаленне лёгкіх і менінгіт, нягледзячы на намаганні урачэй, 4 жніўня таго ж года яна памерла і была пахавана ў Мінску. Спадарыня Рут Уолер уяўляе сабой прыклад адданасці сваёй справе, і добрая памяць аб ёй назаўседы застанецца на беларускай зямлі.
О визите в Республику Беларусь делегации Ивановской области Российской Федерации
15 апреля 2016 г. состоится визит в Республику Беларусь делегации Ивановской области во главе с губернатором Павлом Коньковым.
В ходе визита делегация будет принята руководством страны, а также примет участие в первом заседании Рабочей группы по сотрудничеству Республики Беларусь и Ивановской области Российской Федерации. Руководителем белорусской части рабочей группы является председатель концерна «Беллегпром» Николай Ефимчик.
По итогам мероприятия планируется подписание Протокола заседания Рабочей группы и Плана мероприятий по развитию торгово-экономического, научно-технического и культурного сотрудничества между Республикой Беларусь и Ивановской областью Российской Федерации на 2016 – 2017 годы.
Программой визита делегации Ивановской области также запланировано посещение ОАО «МАЗ».
О визите в Беларусь Государственного министра торговли и промышленности Сингапура
17 – 19 апреля 2016 г. по приглашению Министра иностранных дел Республики Беларусь состоится визит в Республику Беларусь Государственного министра торговли и промышленности Сингапура Коха Поха Куна.
В ходе визита запланированы встречи в Правительстве Республики Беларусь, с Министром иностранных дел Владимиром Макеем, министрами экономики, промышленности. Делегация также посетит ГУ «Парк высоких технологий» и Республиканский научно-практический центр онкологии и медицинской радиологии им.Н.Н.Александрова.
В ходе встреч будет обсужден весь спектр вопросов развития двусторонних отношений между Беларусью и Сингапуром, включая торгово-экономическое и инвестиционное сотрудничество, взаимодействие в финансовом и банковском секторе, а также перспективы взаимодействия по линии ЕАЭС – Сингапур.
Аб візіце ў Рэспубліку Беларусь Генеральнага дырэктара Міжнароднага агенцтва па атамнай энергетыцы Юкія Амана
18-20 красавіка 2016 г. адбудзецца рабочы візіт у Рэспубліку Беларусь Генеральнага дырэктара Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргетыцы Юкія Амана.
Падчас візіту адбудзецца сустрэча Генеральнага дырэктара з Міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, а таксама ў шэрагу органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь.
Генеральны дырэктар МАГАТЭ возьме ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця VIII Міжнароднай выставы і канферэнцыі “Атамэкспа-Беларусь 2016”, наведае пляцоўку будауніцтва Беларускай АЭС і Рэспубліканскі цэнтр кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.
Рэспубліка Беларусь з'яўляецца адной з дзяржаў-заснавальніц МАГАТЭ, а таксама ўдзельнікам усіх міжнародных канвенцый, заключаных пад эгідай Арганізацыі, уключаючы Канвенцыю аб ядзернай бяспецы, Канвенцыю аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзернай аварыі, Канвенцыю аб дапамозе ў выпадку ядзернай аварыі або радыяцыйнай аварыйнай сітуацыі, Аб'яднаную канвенцыю аб бяспецы абыходжання з адпрацаваным палівам і аб бяспецы абыходжання з радыёактыўнымі адходамі, Венскую канвенцыю аб грамадскай адказнасці за ядзерны ўрон, Канвенцыю аб фізічнай абароне ядзернага матэрыялу. Паміж Беларуссю і МАГАТЭ заключана Пагадненне аб прымяненні гарантый у сувязі з Дагаворам аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі.
Палітычныя кантакты Урада Рэспублікі Беларусь і кіраўніцтва МАГАТЭ ажыццяўляюцца на стабільна высокім узроўні. За апошнія 4 гады адбыліся візіты ў Беларусь Генеральнага дырэктара Агенцтва Ю.Амана (2012 г.) і двух яго намеснікаў – Аляксандра Бычкова (2012 г.) і Дзяніса Флорі (2014 г.).
У 2015 годзе Беларусь была абрана ў склад Савета кіраўнікоў МАГАТЭ на перыяд 2015-2017 гг. (раней наша краіна з'яўлялася членам Савета кіраўнікоў у 1999-2001 гг. і 2005-2007 гг.).
Прадстаўніком Беларусі ў Савеце кіраўнікоў з'яўляецца намеснік Міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў.
Прыярытэтамі ўзаемадзеяння з Агенцтвам з’яўляюцца развіццё нацыянальнай ядзерна-энергетычнай інфраструктуры, у тым ліку ўмацаванне кадравага патэнцыялу галіны і рэгулюючага органа, а таксама ахова здароўя, рэабілітацыя рэгіёнаў, пацярпелых у выніку аварыі на ЧАЭС.
У 2014 годзе МАГАТЭ аказала садзейнічанне Беларусі ў забеспячэнні фізічнай ядзернай бяспекі падчас Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у Мінску.
О белорусско-сербских межмидовских консультациях по консульским вопросам
19 апреля 2016 г. в Минске пройдут консультации по консульским вопросам между внешнеполитическими ведомствами Беларуси и Сербии.
В ходе консультаций стороны планируют обменяться информацией о деятельности консульских служб двух стран, правовом положении белорусских и сербских граждан на территориях государств сторон, приоритетах визовой политики, рассмотреть перспективы развития договорно-правовой базы в консульской сфере.
Также планируется затронуть вопрос практической реализации механизма взаимной правовой помощи по гражданским и уголовным делам.
Помимо руководства консульских служб, в консультациях также примут участие представители органов внутренних дел и юстиции Беларуси.
Информационное агентство «БелТА»: Есть вопрос уточняющего характера: Вы говорили о визите Генерального директора МАГАТЭ, а были ли еще визиты представителей МАГАТЭ в Беларусь, посещали ли они Островецкую площадку?
Д.Мірончык: Пачнем з таго, што для самаго Генеральнага дырэктара МАГАТЭ гэта будзе ўжо другое наведванне Астравецкай будаўнічай пляцоўкі. Ён быў там падчас свайго першага наведвання Беларусі ў 2012 годзе. Але акрамя візіту кіраўніцтва МАГАТЭ, на пляцоўцы таксама быў адзін з намеснікаў Генеральнага дырэктара, Астравец наведвалі кансультатыўныя місіі экспертаў Арганізацыі. У 2014 годзе і ў 2016 бягучым годзе Міністэрства замежных спраў накіроўвала на адрас МАГАТЭ запрашэнне накіраваць у Беларусь ацэначныя місіі. Мы чакаем, што візіты ацэначных місій адбудуцца цягам 2016 або на пачатку 2017 года.
«БелаПАН»: Сегодня Государственный департамент США опубликовал очередной ежегодный отчет о ситуации с правами человека в мире, и там опять критикуют ситуацию в Беларуси. Как Вы можете прокоментировать содержание части, которая посвящена Беларуси?
Д.Мірончык: Мне здаецца, я ўжо тлумачыў статус гэтага дакумента і звяртаў увагу паважаных прадстаўнікоў “БелаПАН” на гэты конт. Гэта ўнутраны дакумент амерыканскай адміністрацыі. Дзяржаўны дэпартамент Злучаных Штатаў рыхтуе яго згодна з адпаведнай замовай Кангрэса ЗША і накіроўвае на разгляд у Кангрэс ЗША. Намеру каментаваць унутраныя дакументы амерыканскай адміністрацыі ў нас няма.
«Радыё Свабода»: Я хацеў б удакладніць у сувязі з візітам Міністра Сінгапура. Якія ў нас зараз візавыя дачыненні з Сінгапурам? Якія ёсць перспектывы?
Д.Мірончык: Добрае пытанне. Калі б Вы яго задалі хаця б за пяць хвілін да брыфінгу, у мяне бы быў дакладны адказ. Зараз імправізаваць на гэты конт не хочацца. Гандлёва-эканамічныя дачыненні маюць прастору для развіцця, бо таваразварот у мінулым годзе складаў прыкладна 30 мільёнаў долараў. Варта прыгадаць, што ён быў амаль што збалансаваны. Крышачку больш сінгапурскі экспарт быў у Беларусь за імпарт тавараў з Беларусі, але гэта невялікая розніца.
Таксама развіваюцца адносіны ў галіне сінгапурскіх інвестыцый у Беларусь. Ёсць некалькі – няшмат, але некалькі, – прадпрыемстваў з сінгапурскімі інвестыцыямі. У мінулым годзе, калі не памыляюся, агульны аб’ём інвестыцый з Сінгапура ў Беларусь перавысіў тры мільёна долараў. Але што тычыцца візавых дачыненняў, прабацче, на памяць няма такой інфармацыі.
«Радыё Свабода»: Мабыць, я памыляюся, але мне здаецца, што Сінгапур уваходзіць у спіс краін з якімі у бліжэйшай перспектыве магчыма ўсталяванне бязвізавага рэжыму.
Д.Мірончык: Ведаеце, я думаю, што Вы не памыляецеся на гэты конт. Ёсць шэраг краін Азіяцкага рэгіёну, з якімі мы намагаемся аблягчэння візавага рэжыму. Сярод іх я б згадаў, напрыклад, Паўднёвую Карэю. Там ужо адбыліся першыя раўнды кансультацый на гэты конт. Мабыць, і Сінгапур у гэтым спісе.