30-07-2013
30 ліпеня 2013 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Алены Купчыной з кіраўніком Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Майрай Морай.
Падчас гутаркі бакі абмеркавалі пытанні развіцця адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам. Разгледжаны перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у розных галінах.