26-08-2013
26 жніўня 2013 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандра Хайноўскага з новым Дзяржаўным сакратаром МЗС Венгрыі Сабальчам Такачам, які курыруе двухбаковыя адносіны з краінамі Eўропы, пытанні ЕС і бяспекі.
Галоўнымі тэмамі сустрэчы сталі двухбаковае супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў рамках арганізацый, асабліва з улікам бягучага старшынства Венгрыі ў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятыве (ЦЕІ) і Вышаградскай групе (ВГ), развіццё дыялогу па лініі Беларусь-Еўрасаюз.
Суразмоўцы канстатавалі канструктыўны характар развіцця беларуска-венгерскіх стасункаў, адзначылі высокі ўзровень узаемадзеяння ў эканамічнай сферы, якому спрыяе рэгулярная праца Міжурадавай Беларуска-Венгерскай камісіі па эканамічнаму супрацоўніцтву, чарговае пасяджэнне якой запланавана на 7-8 кастрычніка 2013 г. у г.Будапешце.
Дамовіліся прыкласці ўзаемныя намаганні па далейшаму развіццю двухбаковага супрацоўніцтва, з акцэнтам на гандлёва-эканамічныя, гуманітарныя і культурныя сувязі, а таксама дыялогу па лініі ЦЕІ/ВГ з улікам запланаваных венгерскім старшынствам мерапрыемстваў у другой палове бягучага году.