Логотип
Министерство иностранных дел Республики Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/press/news_mfa/b7e54c613e72416f.html

Аб візіце ў Беларусь дырэктара Савета Еўропы па палітычных пытаннях

11 апреля 2013
11-04-2013

10–11 красавіка 2013 г. у г.Мінску знаходзіўся з візітам дырэктар Савета Еўропы па палітычных пытаннях Аляксандр Гесэль. 
 
10 красавіка А.Гесэль выступіў у Беларускім дзяржаўным універсітэце з лекцыяй аб ролі Савета Еўропы на еўрапейскай прасторы, якая стала першай з запланаваных у рамках дзейнасці Інфапункта Савета Еўропы ў Мінску на 2013 год.
 
11 красавіка адбыліся сустрэчы А.Гесэля ў Міністэрстве замежных спраў і Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь, падчас якіх быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў, якія датычацца магчымых напрамкаў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Саветам Еўропы ў сферах узаемнага інтарэсу.