21-09-2017
Аб удзеле Міністра замежных спраў Уладзіміра Макея ў 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН
О заседании Белорусско-Казахстанской Межправительственной комиссии по торгово-экономическому сотрудничеству
Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Андрэя Дапкюнаса у рабоце асноўнай часткі 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН
Аб візіце Дзяржаўнага міністра па справах Еўропы і Амерыкі Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі
О белорусско-бельгийских межмидовских консультациях
Аб беларуска-польскіх кансультацыях паміж МЗС
О визите в Беларусь делегации Чеченской Республики Российской Федерации
Аб удзеле Міністра замежных спраў Уладзіміра Макея ў 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН
20 верасня 2017 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей на палях 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН правёў рабочую сустрэчу міністраў замежных спраў краін-удзельніц Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). У сустрэчы, якая адбывалася пад старшынствам Рэспублікі Беларусь, узяў удзел генеральны сакратар АДКБ Юрый Хачатураў.
Міністры замежных спраў абмеркавалі пытанні каардынацыі ўзаемадзеяння па міжнародным парадку дня, у тым ліку ў ходзе работы 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Па выніках сустрэчы яны падпісалі тры сумесныя заявы: «Аб супрацьдзеянні міжнароднаму тэрарызму», «Аб забеспячэнні ўсёабдымнай стабільнасці ў свеце» і «Аб становішчы ў Афганістане і пагрозе ўзмацнення пазіцый міжнародных тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый у паўночных правінцыях гэтай краіны».
Уладзімір Макей выступіў на сустрэчы міністраў замежных спраў краін-удзельніц Руху недалучэння, якая адбылася ў штаб-кватэры ААН. Гэтая міністэрская сустрэча была прысвечана палітыцы аднабаковых прымусовых мер і шляхам яе пераадолення.
Падчас сустрэчы Міністр замежных спраў прадставіў пазіцыю Рэспублікі Беларусь аб недапушчальнасці ў міжнародных адносінах палітыкі аднабаковых прымусовых мер, якія парушаюць нормы і прынцыпы міжнароднага права.
Па выніках сустрэчы міністры прынялі сумесную заяву.
У рамках мерапрыемстваў сегмента высокага ўзроўню 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН Уладзімір Макей таксама прыняў удзел у Канферэнцыі ў падтрымку Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў. Гэты Дагавор быў прыняты яшчэ ў 1996 годзе, аднак да гэтага часу не ўступіў у сілу.
У ходзе Канферэнцыі Міністр выказаў поўную падтрымку міжнародным намаганням па забароне ядзерных выпрабаванняў і ў галіне ядзернага нераспаўсюджвання і раззбраення.
Па выніках Канферэнцыі яе ўдзельнікі прынялі дэкларацыю, якая прадугледжвае ўзмацненне і пашырэнне міжнародных намаганняў у мэтах больш хуткага ўступлення Дагавора ў сілу.
О заседании Белорусско-Казахстанской Межправительственной комиссии по торгово-экономическому сотрудничеству
22 сентября 2017 г. в г.Караганде (Республика Казахстан) состоится 13-е заседание Белорусско-Казахстанской Межправительственной комиссии по торгово-экономическому сотрудничеству.
Белорусскую часть Комиссии возглавляет Первый заместитель Премьер-министра Василий Матюшевский, казахстанскую – Первый заместитель Премьер-министра Аскар Мамин. В работе Комиссии также примет участие Первый заместитель Министра иностранных дел Республики Беларусь Андрей Евдоченко.
В ходе заседания стороны обсудят состояние и перспективы торгово-экономических связей между Беларусью и Казахстаном, вопросы промышленной кооперации и поставок техники, сотрудничество в сфере транспорта, архитектуры и строительства, взаимодействие в научной и гуманитарной сферах.
Достигнутые по результатам мероприятия договоренности будут зафиксированы в итоговом Протоколе заседания Межправительственной комиссии.
У нас в этом году позитивная тенденция в двусторонней торговле с Казахстаном, растет товарооборот, причем значительно – на 71,4 процента. Белорусский экспорт также увеличился на 64,8 процента до 310,8 млн. долларов.
Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Андрэя Дапкюнаса у рабоце асноўнай часткі 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН
З 26 па 29 верасня 2017 г. для ўдзелу ў рабоце асноўнай часткі 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у г.Нью-Ёрку будзе знаходзіцца намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас.
Падчас знаходжання намесніка кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства ў Нью-Ёрку адбудзецца шэраг мерапрыемстваў з яго удзелам.
Адной са «скразных» тэм візіту з'яўляецца далейшае прасоўванне беларускай ініцыятывы па барацьбе з гандлем людзьмі. У прыватнасці, Андрэй Дапкюнас выступіць у ходзе пасяджэння высокага ўзроўню Генасамблеі ААН па агляду глабальнага плана дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі. Таксама адбудзецца яго выступленне ад імя групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі, у рамках адкрыцця фестывалю фільмаў, прысвечаных згаданай тэматыцы. Плануецца ўдзел намесніка Міністра у тэматычным дыялогу «Гандаль непаўналетнімі ў лічбавы век: падахвочваючы свет да крайняй неабходнасці спыніць гандаль дзецьмі, дзіцячую прастытуцыю і дзіцячую парнаграфію, у тым ліку праз інтэрнэт».
Сумесна з прадстаўнікамі Азербайджана і Туркменістана Андрэй Дапкюнас адкрые ў штаб-кватэры ААН тэматычную фотавыставу з нагоды першага святкавання Міжнароднага дня перакладу. Нагадаю, ён быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН у маі 2017 г. менавіта па беларускай ініцыятыве і сёлета, 30 верасня, будзе адзначацца ў гэтым статусе ўпершыню.
Плануюцца таксама сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў з намеснікам Генеральнага сакратара ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях Лю Чжэньмінам, а таксама з намеснікам Генеральнага сакратара ААН па інфармацыі Элісан Смэйл для абмеркавання актуальных сацыяльна-эканамічных пытанняў узаемадзеяння дзяржаў у рамках ААН і іншых актуальных тэм шматбаковага парадку дня.
Аб візіце Дзяржаўнага міністра па справах Еўропы і Амерыкі Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі
На 25-26 верасня 2017 г. запланаваны візіт у Рэспубліку Беларусь Дзяржаўнага міністра па справах Еўропы і Амерыкі Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі Алана Дункана. Гэта першы візіт у нашу краіну прадстаўніка Урада Вялікабрытаніі такога высокага ўзроўню.
Падчас візіту запланаваны шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея са спадаром Дунканам.
О белорусско-бельгийских межмидовских консультациях
27 сентября 2017 г. в г. Брюсселе запланировано проведение белорусско-бельгийских межмидовских консультаций по политическим вопросам на уровне заместителей министров. Белорусскую делегацию возглавит заместитель Министра иностранных дел Олег Кравченко, бельгийскую – Генеральный директор двустороннего политического департамента Министерства иностранных дел г-жа Ани́к ван Ка́лстер.
В ходе консультаций будет обсужден широкий спектр вопросов двустороннего сотрудничества в политической, торгово-экономической, договорно-правовой, консульской, гуманитарной сферах, рассмотрены перспективы развития диалога Республики Беларусь с Европейским союзом, включая участие в инициативе ЕС «Восточное партнерство», состоится обмен мнениями по тематике региональной и международной повестки дня.
Предстоящие переговоры станут уже второй встречей Олега Кравченко и Аник ван Калстер в текущем году. Договоренность об интенсификации межмидовских контактов была достигнута в ходе визита в нашу страну Заместителя Премьер-министра, Министра иностранных дел Королевства Бельгия Дидье Рейндерса в марте 2017 года.
Помимо белорусско-бельгийских мероприятий в рамках визита запланированы встречи Олега Кравченко с представителями исполнительных структур Европейского союза и Европейского парламента. Также заместитель главы МИД Беларуси примет участие в конференции, посвященной 25-летию со дня установления Королевством Бельгия дипломатических отношений с рядом государств, включая нашу страну (10 марта).
Аб беларуска-польскіх кансультацыях паміж МЗС
22 верасня 2017 г. у г.Мінску адбудуцца кансультацыі міністэрстваў замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча на ўзроўні кіраўнікоў тэрытарыяльных падраздзяленняў.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліць начальнік упраўлення Еўропы Яўген Вараб'ёў, польскую — дырэктар Усходняга дэпартамента Артур Міхальскі.
Бакі абмяркуюць шырокі спектр актуальных пытанняў палітычнага, эканамічнага і культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы, а таксама ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных і рэгіянальных арганізацый.
Гэта чарговая сустрэча ў рамках рэгулярных зносін кіраўнікоў профільных дэпартаментаў МЗС, падчас якіх агаворваюцца і ўзгадняюцца графікі кантактаў на міжведамасным узроўні, ажыццяўляецца бягучая каардынацыя ўзаемадзеяння.
О визите в Беларусь делегации Чеченской Республики Российской Федерации
25 сентября 2017 г. состоится визит в Беларусь делегации Чеченской Республики Российской Федерации под руководством Главы республики Рамзана Кадырова.
В ходе запланированных встреч с руководством нашей страны будут предметно обсуждены актуальные вопросы двустороннего взаимодействия, а также ряд перспективных направлений сотрудничества. В частности, речь пойдет об углублении промышленной кооперации, поставках в Чеченскую Республику грузовой, сельскохозяйственной и пассажирской техники белорусского производства, активизации сотрудничества в агропромышленном комплексе, увеличении поставок продуктов питания и сельскохозяйственной продукции, привлечении белорусских специалистов к проектированию и строительству объектов в Чеченской Республике и наращивании экспорта строительных материалов.
Газета «Евразийская правда»: К последнему сообщению, Кадыров будет сам?
Д.Мирончик: Вы, надеюсь, внимательно слушали то, что я сказал. Если я говорю: «под руководством Главы республики», то…
Газета «Евразийская правда»: А… Вы сказали.
МИА «Россия сегодня»: Президент Литвы в ООН вновь раскритиковала вашу атомную станцию и завершившиеся благополучно учения. Планирует ли Беларусь в связи с этим как-нибудь официально реагировать: ноту вручать или еще что-нибудь?
Д.Мирончик: Выступление Президента Литвы не содержит ничего нового – все те же высказывания о Белорусской АЭС, как о «геополитическом оружии». Я мог бы повторно ретранслировать вам, уважаемые коллеги, нашу широко известную позицию по данному вопросу, но нужно ли?
«Беларусь 1»: Как международные наблюдатели в целом оценили, если можно составить такое общее мнение о прошедших учениях?
Д.Мирончик: Если Вы имеете в виду международных наблюдателей, то они представляли военно-дипломатический корпус. Контакты с ними осуществляются в первую очередь по линии Министерства обороны. Поэтому лучше спросить у Министерства обороны. А вообще наблюдатели работали бок о бок с журналистами, в том числе и иностранными, так что я думаю, что у Вас информации едва ли не больше, чем у меня.
«Радыё Свабода»: У мяне два кароткіх пытання.
Першае. Па-колькі Вы анансавалі візіт Алега Краўчанкі ў Брусэль, то Вашы калегі з Палаты прадстаўнікоў візіт у Беларусь парламентарыяў з Бельгіі. У тым ліку ў паведамленні ёсць такі радок, што ў пятніцу, то-бок заўтра, парламентарыі будуць прымацца ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі. Калі гэта вядома, то на якім узроўні гэта будзе, ці сам Краўчанка?
Д.Мірончык: Калі я не памыляюся, гэта будзе Алег Іванавіч Краўчанка.
«Радыё Свабода»: І другая ў мяне інфармацыя. Нездарма кажуць, што самае цікавае – гэта не тое, што агучваецца, а тое, што не агучваецца.
Я са здзіўленнем не пачуў нічога сёння з вуснаў спадара Мірончыка пра падзею, у якой ён непасрэдна ўдзельнічаў. Як прайшла сустрэча прэс-сакратароў краін СНД? Гэта ж цікава.
Д.Мірончык: На жаль, вымушаны канстатаваць, што Вы не надта ўважліва сачыце за паведамленнямі МЗС Беларусі. Справа ў тым, што не ўсе з іх зараз публікуюцца на нашым сайце. У нас дастаткова паведамленняў узроўню Міністра, намеснікаў Міністра, менавіта, каб яны былі ў галоўнай стужцы.
Шэраг навін мы публікуем у стужцы ў сацыяльных медыя. І калі Вы бачылі, то ў аўторак на акаўнце МЗС у твітары быў рэтвітнуты прэс-рэліз МЗС Расійскай Федэрацыі, якая прымала гэтыя кансультацыі. Гэты ўзгоднены ўсімі ўдзельнікамі агульны тэкст паведамлення для сродкаў масавай інфармацыі.
Гэта ўжо не першая сустрэча ў такім фармаце і не апошняя, бо было прынята рашэнне, што ў наступным годзе кансультацыі адбудуцца ў Кыргызстане. Гэта запатрабаваная форма ўзаемадзеяння – ёсць, што абмеркаваць і якім досведам абмяняцца.
«Радыё Свабода»: Тым больш, што я проста чуў кулуарна, што там высока ацанілі працу як раз беларускага МЗС.
Д.Мірончык: Я не чуў, каб там нечую працу ацанілі невысока. Мы дастаткова адукаваныя людзі.
Агентство «БелаПАН»: Хотела бы уточнить по визиту британского представителя. Будет встреча только с Макеем или с кем-то еще?
Д.Мирончик: Мы анонсируем встречу только с Владимиром Владимировичем. Кстати, после этой встречи будет встреча со средствами массовой информации. Готовьте вопросы к непосредственным участникам.
«Радыё Свабода»: І яшчэ адно ўдакладненне. У адрозненне ад свайго калегі, я слухаў уважліва Вас. І мне падаецца, я атрымаў адказ на сваё пытанне, які я задаваў мінулы раз, хто будзе той высокі прадстаўнік? Дапкюнас? Так?
Д.Мірончык: Дакладна. Пэўныя рэчы мы не паведамляем да таго, пакуль не ўзгоднены ўдзел таго ці іншага высокага прадстаўніка Беларусі ў тым ці іншым мерапрыемстве.
Спадзяюся, ведаеце парадак ажыццяўлення ўзгаднення ўдзелу ў міжнародных сустрэчах. Не трэба бегчы занадта хутка.