22-05-2013
3 чэрвеня 2013 г. у Мiнску пройдзе семінар-трэнінг для беларускіх журналістаў па тэматыцы развіцця Інтэрнэт-СМІ і анлайн-журналістыкі.
Мерапрыемства арганізуецца Офісам Прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ сумесна з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і іншымі зацікаўленымі ведамствамі.
Як плануецца, у сувязі з правядзеннем семінара Беларусь наведае Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дунья Мiятавiч.