07-07-2014
3 ліпеня 2014 г. Пасольствам Беларусі ў Францыі быў арганізаваны Першы беларускі вечар ў Парыжы, прысвечаны Дню Незалежнасці Беларусі.
Выступаючы мерапрыемстве Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка адзначыў, што Пасольства Беларусі ў Францыі плануе пашыраць магчымасці знаёмства французскай публікі з беларускай культурай і традыцыямі.
У рамках беларускага вечара гучалі беларускія песні і музыка ў выкананні заслужанага калектыву Беларусі “Медуніца” Магілёўскай абласной філармоніі.
Акрамя таго, самадзейны калектыў беларусаў, якія пражываюць ў Парыжы, выканаў беларускія танцы “Кракавяк”, “Талака”, “Таўкачыкі”.
Гасцям вечара былі паказаны фільмы пра гісторыю, культуру і сучаснасць Беларусі: “Адзін дзень з жыцця Беларусі”, “Белавежская пушча”, “Купалінка” і іншыя.
Падчас вечара экспанаваліся карціны беларускага мастака Кастуся Качана, адбылася латарэя беларускіх сувеніраў, быў праведзены майстар-класс пляцення купальскіх вянкоў.
На фоне Эйфелевай вежы ў парыжскую Сену ў адпаведнасці са старажытнымі традыцыямі ўдзельнікі вечарыны апусцілі купальскія вянкі. Госці вечара ўдзельнічалі ў беларускай традыцыі пошукаў папараць-кветкі.