03-06-2014
2 чэрвеня 2014 г. падчас знаходжання беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной у г.Вене для ўдзелу ў пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы адбылася сустрэча А.Купчыной з начальнікам палітычнай секцыі (намеснікам Міністра) Міністэрства па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Янам Кікертам.
Абмеркаваны пытанні развіцця двухбаковага беларуска-аўстрыйскага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і іншых галінах, а таксама адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам.
Бакі дамовіліся зрабіць у бліжэйшы час канкрэтныя крокі па актывізацыі беларуска-аўстрыйскага палітычнага дыялогу, у тым ліку правесці сустрэчу міністраў замежных спраў дзвюх краін, а таксама арганізаваць восенню бягучага года візіт Я.Кікерта ў г.Мінск для ўдзелу ў кансультацыях па палітычных пытаннях паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Аўстрыі. Плануецца таксама прыняць меры па падпісанні двухбаковага міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.