Вопрос: Есть ли у МИД официальное подтверждение о гражданстве якобы задержанного в Украине по подозрению в терроризме гражданина Шабанина? Вообще, какие действия МИД предпринимает в этой связи?
Д.Мирончик: В запросе, полученном нами от украинских органов, значится, что при задержанном не было документов, удостоверяющих его личность. В этой связи в настоящее время белорусская сторона проводит необходимые мероприятия с целью проверки его личности и возможной принадлежности к гражданству Республики Беларусь.
Пытанне: Ёсць інфармацыя, што Беларусь адкрывае Пасольства ў Пакістане. Цікава было б даведацца, на чым сёння асноўваюцца адносіны паміж дзвюма краінамі, і што стала падставай для адкрыцця Пасольства?
Дз.Мірончык: Пачну з таго, што Пакістан сёння – гэта шостая па колькасці насельніцтва краіна ў свеце. І месца Пакістана ў гэтым сусветным рэйтынгу будзе толькі павышацца.
Больш за тое, Пакістан з’яўляецца сёмым у свеце экспарцёрам сельскагаспадарчай прадукцыі. То бок, гэтая краіна, ВУП якой складае больш за 230 млрд. долараў, з’яўляецца для нас даволі ёмкім і цікавым рынкам, а таксама перспектыўным партнёрам для супрацоўніцтва ў галіне, да прыкладу, сельскагаспадарчага машынабудавання. Ужо зараз нашы трактары і іншая прадукцыя сельскагаспадарчага машынабудавання з’яўляюцца асновай беларускага экспарта ў Пакістан, які ў 2013 годзе склаў больш за 42 млн. долараў ЗША.
Таму мы лічым, што Беларусь павінна быць прадстаўлена ў Пакістане, а нашы экспарцёры павінны мець таксама падтрымку з боку дыпламатычнай службы, з боку Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь непасрэдна на месцы.
Пытанне: Італьянскі парламентарый Андрэа Рыгоні ў другі раз прызначаны спецыяльным дакладчыкам па Беларусі Парламецкай асамблеі Савета Еўропы. Хацелася б пачуць меркаванне знешнепалітычнага ведамства нашай краіны аб гэтым прызначэнні.
Дз.Мірончык: Мы адзначылі факт прызначэння спадара Рыгоні спецыяльным дакладчыкам Парламецкай асамблеі Савета Еўропы і спадзяемся, што яго дзейнасць будзе спрыяць канструктыўнаму супрацоўніцтву і дыялогу паміж Парламентам Беларусі і Парламецкай асамблеяй Савета Еўропы.